Лілія Іванаўна Яноўская, па нараджэнні Рабецкая () — беларуская альпіністка. Жыве ў Канадзе. У 2022 годзе стала найстарэйшай жанчынай, якая ўзышла на К2; рэкорд зафіксаваны Guinness World RecordsOldest person to climb K2 (female) // guinnessworldrecords.com . Guinness таксама адзначае яе як найстарэйшую жанчыну, якая здзейсніла звязку Эверэст + К2. У 2023 годзе яна стала найстарэйшай жанчынай, якая ўзышла на Дхаўлагіры, а ў 2025 годзе — найстарэйшай жанчынай, якая ўзышла на Анапурну I, самую рызыкоўную для ўзыходжання вяршыню, паводле паказчыку смяротнасці. На пачатак 2026 года яна паднялася на 9 з 14 «васьмітысячнікаў» — горных вяршынь планеты, вышынёй болей за 8000 метраў над узроўнем мора: Чо-Айю (2019), Манаслу (2021), Эверэст (2022), К2 (Чагары, 2022), Гашэрбрум II (2022), Дхаўлагіры (2023), Лхоцзэ (2023), Макалу (2024) і Анапурну (2025), і рыхтуецца да ўзыходжання на астатнія. На ўсіх вяршынях разгортвае нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг.
Біяграфія
Скончыла матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пазней атрымала другую адукацыю ў галіне фінансавага аналізу. У 1998 годзе разам з сям’ёй эмігравала ў Канаду. Цяпер лічыць Канаду другім домам, краінай, якая дала ёй магчымасць раскрыцца, хадзіць у горы, займацца ўлюбёнай справай. Пасля пераезду разам з мужам развівала сямейны бізнес у сферы апрацоўкі драўніны і вырабу падлогавых пакрыццяў. Спачатку сям’я жыла ў раёне Таронта, пазней — у ОквілеCanadian Grandmother Waiting for Everest Weather Window // Gripped. The climbing magazine. May 17, 2021..
Да сур’ёзнага спорту Яноўская прыйшла ў сталым узросце. Яна пачынала з ёгі, пілатэсу, трэнажорнай залы, бегу, скалалажання ў памяшканні і на натуральным рэльефе. Пераломным момантам стаў уласны выклік: да 50-годдзя прабегчы марафон і падняцца на гару Кіліманджара (самая высокая вяршыня Афрыкі, 5985 метраў). У выніку яна прабегла тры марафоны і ў 2011 годзе ўзышла на Кіліманджара разам з малодшай дачкой Дар’яй і далей ужо не змагла спыніццаCanadian Mother/Daughter Team Summits Everest // Gripped. The climbing magazine. May 16, 2022..
Пачатак альпінісцкай кар’еры Да пераходу на васьмітысячнікі Лілія Яноўская ўжо мела досвед узыходжання у розных горных сістэмах. Сярод вяршыняў, якія згадваюцца ў публікацыях пра яе, — Матэргорн, Піка-дэ-Арысаба, Аканкагуа, а таксама іншыя вяршыні ў Альпах, Андах і Гімалаях. Яна актыўна займалася ледалазствам і скалалазаннем, што стала асновай для пераходу да вышыннага альпінізмуMike Baker. From Haliburton to Everest: Highlander journeys to top of the world // The Highlander. June 9, 2022
У 2018 годзе разам з Дар’яй узышла на Ама-Даблам, а ў 2019 годзе Яноўская ўзышла на Чо-Айю — свой першы васьмітысячнік. У 2021 годзе яна ўзышла на МанаслуAlan Arnette. Autumn 2021 Himalayan Season: Who Really Summited Manaslu This Year?.
Эверэст Першая спроба ўзыходжання на Эверэст у 2021 годзе была перапыненая з-за заражэння COVID-19 у базавым лагеры. У 2022 годзе Яноўская вярнулася на гару і 14 мая дасягнула вяршыні разам з дачкой Дар’яй. У канадскай прэсе гэта ўзыходжанне адзначалася і як асабістае дасягненне Ліліі Яноўскай, і як рэдкі прыклад сумеснага ўзыходжання маці і дачкі на Эверэст. У матэрыяле The Highlander яна была названа найстарэйшай канадскай жанчынай, якая ўзышла на Эверэст.
К2 22 ліпеня 2022 года Яноўская ўзышла на К2, другую па вышыні гару свету, і стала першай жанчынай у гісторыі, якая дасягнула яе вяршыні ва ўзросце 62 гады. Рэкорд зафіксаваны Guinness World Records. У тым жа сезоне яна здзейсніла ўзыходжанне і на Гашэрбрум II, такім чынам завяршыўшы сезон з трыма васьмітысячнікамі: Эверэстам, К2 і Гашэрбрумам II«Ontario Climber is First Canadian Woman Up K2 — Also Summits Everest and Gasherbrum II» // Gripped. The Climbing Magazine. August 29, 2022..
У аўтарскім мемуарным тэксце для Toronto Life Яноўская падрабязна апісала экспедыцыю на К2: цяжкі падыход да базавага лагера праз Каракарум, выхад праз лагеры 1-4, праход праз небяспечны ўчастак Bottleneck, выкарыстанне дадатковага кіслароду вышэй за 7000 метраў і начны штурм вяршыні. Яна пісала, што на момант узыходжання не імкнулася да сусветнага рэкорду як мэты самой па сабе, але пасля вяртання даведалася, што стала рэкардсменкайLiliya Ianovskaia. This year, at 62, I became the oldest woman in history to summit K2. Toronto Life, October 18, 2022.
Лхоцзэ і Дхаўлагіры 24 мая 2023 года Яноўская ўзышла на Лхоцзэ, чацвёртую па вышыні гару свету. 30 верасня 2023 года яна дасягнула вяршыні Дхаўлагіры. Пасля гэтага ўзыходжання яе назвалі найстарэйшай жанчынай, якая ўзышла на Дхаўлагіры. Гэта пацвердзілі і профільныя гімалайскія рэсурсы, і афіцыйныя паведамленні на яе ўласным сайцеLiliya Ianovskaia [асабісты блог]. «Liliya Ianovskaia summits Lhotse (8,516m)» and «Liliya Ianovskaia summits Dhaulagiri (8,167m)».Liliya Ianovskaia becomes oldest female to climb Dhaulagiri // The Himalayan Times Sep 29, 2023.
Макалу і Анапурна I 6 мая 2024 года Яноўская ўзышла на Макалу, якая стала яе восьмым васьмітысячнікам. У красавіку 2025 года яна ўзышла на Анапурну I, якая стала дзявятым васьмітысячнікам у яе спісе. Профільныя аглядальнікі сезону і яе ўласны сайт адзначылі, што дзякуючы гэтаму ўзыходжанню яна стала найстарэйшай жанчынай, якая дасягнула вяршыні Анапурны ILiliya Ianovskaia. Liliya Ianovskaia summits Makalu (8485m).Liliya Ianovskaia. Liliya Ianovskaia Summits Annapurna I (8,091m).Alan Arnette. Annapurna 2025: Summit and Missing Sherpas..
Канчэнджанга 23 траўня 2026 а 4:10 Лілія Яноўская паднялася на вяршыню Канчэнджангі (8586 м) — трэцяй вышынёй гары свету пасля Эверэсту і К2.
У суправаджэнні Давы і Давы Ташы, яна правяла на вяршыні каля 30 хвілін і ўзняла беларускі і канадскі сцягі, а затым спусцілася ў базавы лагер. Гэта была яе трэцяя спроба скарыць Канчэнджангу. У 2025 і 2024 гадах узыходжанне не ўдалося праз нястачу замацаваных вяровак і памылку ў выбары маршрутуLiliya Ianovskaia Summits Kangchenjunga (8,586 m) — 10th Eight-Thousander // liliyaianovskaia.ca May 23, 2026 .
Нанга-Парбат 1 ліпеня 2026 года Лілія Яноўская паднялася на вяршыню 8-тысячніка Нанга-Парбат (8126 м) у складзе міжнароднай экспедыцыі 8K Expeditions, паводле іх паведамлення, Лілія дасягнула вяршыні а 6:50 мясцовага часу. Таксама ў паведамленні адзначана, што ва ўзросце 66 гадоў яна найстарэйшая жанчынай, якая ўзышла на гэту вяршыню.
Грамадская і сімвалічная роля У публічных паведамленнях пра Лілію Яноўскую неаднаразова падкрэсліваецца яе беларускае паходжанне і канадскае грамадзянства, і адзначаецца, што на вяршынях яна ўзнімае бел-чырвона-белы сцяг разам з канадскім. Яна сама адкрыта гаварыла, што Беларусь сфармавала яе як асобу, а Канада дала ёй магчымасць рэалізаваць сябе як альпіністку. Такім чынам, яе публічны вобраз звязаны не толькі са спортам, але і з беларускай прысутнасцю ў свеце. Канадская прэса падае яе гісторыю як прыклад позняга, але выключна паспяховага ўваходу ў высокі альпінізм.
Сям’я Лілія Яноўская мае трох дачок: Вольгу, Кацярыну і Дар’ю. Вольга Яноўская — выдавец беларускае літаратуры на англійскай мове, заснавальніца і кіраўніца выдавецтва Grunwald Publishing. Кацярына Яноўская — сузаснавальніца спартыўнага стартапу Fitofan. Дар’я Яноўская таксама займаецца альпінізмам і ўдзельнічала разам з маці ў шэрагу экспедыцый, у тым ліку на Кіліманджара і Эверэст.
У адкрытых публічных сацыяльных паведамленнях у Facebook Яноўская адзначае, што жыве ў Канморы, Альберта, Канада, і піша пра пяцёх унукаўLiliya Ianovskaia Facebook. «Greetings from beautiful Canmore, Alberta!»..
Крыніцы
Катэгорыя:Альпіністы Беларусі Катэгорыя:Альпіністы Канады