Ізабэла Ружа Марыя Антаніна Радзівіл, па нараджэнні таксама Радзівіл () — польская арыстакратка, жонка апошняга ардыната Давыд-Гарадка.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і князя Дамініка Марыі Ігнацыя Радзівіла гербу Трубы (1852—1938) і Далорэс Марыі дэ Аграмонтэ (1854—1920). Была сястрой Іераніма Мікалая Мельхіёра і Далорэс Канстанцыі Джаанны (1886—1966). 9 чэрвеня 1910 г. выйшла замуж за свайго стрыечнага брата Караля Мікалая Радзівіла. Іх дачка, таксама Ізабэла Ружа (1915—1996), 2 чэрвеня 1934 г. выйшла замуж за стрыечнага брата бацькі, сына Януша Радзівіла). Жыла ў маёнтку Манькавічы.

У 1915 годзе Ізабэла Ружа працавала інструктаркай у палявым шпіталі ў Кіеве. Была старшынёй Камітэта дапамогі жаўнерам 12-га палка Падольскіх уланаў. Яна ўфундавала для ўсяго палка шаблі, вядомыя як «Радзівілаўкі», і частку абмундзіравання. Была хроснай маці штандара 12-га палка Падольскіх улан, яе называлі «Маці палка». Прэзідэнтка Таварыства развіцця ўсходніх зямель са штаб-кватэрай у Манькавічах. У 1927 годзе яна стала Дамай Крыжа «Гонар і адданасць» Ордэна Святога Яна Іерусалімскага (мальтыйскага), а ў 1929 годзе — Дамай Вялікага Крыжа «Справядлівасці» Ордэна Святога Лазара Іерусалімскага.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны яна стала галоўнай сястрой Санітарнага корпуса Мальтыйскага ордэна. Была ўзнагароджана Крыжам Доблесці. Дзякуючы сямейным сувязям, яна і яе муж атрымалі італьянскую візу і выехалі ў Італію, затым у Францыю, дзе яе муж далучыўся да Польскай арміі. Пасля падзення Францыі жыла ў Лондане. З 1947 года эмігравала ў Паўднёвую Афрыку. У 1968 годзе вярнулася ў Польшчу разам з мужам. Памерла 21 лютага 1968 года ў Варшаве. Пахавана на могілках у ВілановеIzabela Róża Maria ks. Radziwiłł na Nieświeżu h. Trąby [online], Sejm-Wielki.pl .

Польскі спаніэль

Захаплялася паляваннем і развядзеннем паляўнічых сабак. Была фактычнай стваральніцай пароды сабак, вядомай сёння як польскі спаніэль. На пачатку 1930-х гадоў яна імпартавала выдатнага племяннога сабаку, спрынгер-спаніэля, чэмпіёна Англіі і пераможцу палявых выпрабаванняў 1930 года, Роліка з Хартынга (Rolick of Harting). Гэты кабель пакрыў мясцовых сук, выведзеных раней княгіняй Ізабэлай, а таксама заводчыкамі з суседніх маёнткаў. Шматлікае патомства гадавалася не ў самой радзівілаўскай рэзідэнцыі ў Манькавічах, а ў размешчанай над ракой Льва леснічоўцы «Галава». Выпраўляючы сваіх сабак у свет, княгіня давала ім гучны прыдомак «з Львы». Перад тым, як Радзівілы вымушана пакінулі Палессе ў 1939 годзе, яны раздалі некаторых сабак давераным мясцовым жыхарам, перадусім службоўцам ардынацыі, якія працягвалі разводзіць іх стыхійна, прычым акцэнт рабіўся не на іх чысціні, а на практычнай карыснасці (што ўвогуле характэрна для практыкі народнай селекцыі).

Узнагароды

Крыж Храбрых Сярэбраны крыж Заслугі (13 верасня 1926)

Крыніцы