Валянціна Сцяпанаўна Сідарава () — мастак, педагог. Член Беларускага саюза мастакоў (1993).
Біяграфія У 1975 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча. У 1981 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «Графіка».
У 1994—1999 годах працавала ў Мінскай мастацкай школе № 3. З 1999 года працуе дацэнтам на кафедры графікі мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Навуковыя інтарэсы Станковая графіка; кніжная графіка; фатаграфія.
Узнагароды Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2003); Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2010).
Крыніцы
Спасылкі Сідарава, Валянціна Сцяпанаўна (выяўленчае мастацтва; нар. 1956)
Катэгорыя:Мастакі Беларусі