Скланенне назоўнікаў у беларускай мове — змяненне назоўнікаў па склонах, а таксама клас назоўнікаў, аб’яднаных агульнасцю словазмянення, у беларускай мове.

У залежнасці ад сістэмы флексій у адзіночным ліку кожнага асобнага назоўніка, а таксама граматычнага роду назоўнікі размяркоўваюцца па трох класах (скланеннях): першае, другое і трэцяе скланенні.

Парадак скланенняў не мае істотнага значэння, таму ў розных лінгвістычных працах няма строга вызначанай паслядоўнасці.

За межамі гэтых трох тыпаў скланенняў знаходзяцца рознаскланяльныя, нескланяльныя (нязменныя), множналікавыя назоўнікі, субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі.

Першае скланенне Да першага скланенняУ «Беларускай граматыцы» — другое скланенне. адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку: галава, дача, нага, рэчка, сцяна, шаша; зямля, сесія, а таксама назоўнікі агульнага роду, калі назоўнік абазначае асобу жаночага полу: новая калега, поўная цёзка, малая непаседа.

+ Сістэма канчаткаў адзіночнага лікуСклонАснова нацвёрды зычнызацвярдзелы зычныг, хкмяккі зычныН. -а -яР. -ы -іД. -е -ы -е -э́, -ы -іВ. -у -юТ. -о́й (-о́ю), -ай (-аю) -ёй (-ёю), -яй (-яю)М. -е -ы -е -э́, -ы -і

+Узор скланенняСклонАснова нацвёрды зычнызацвярдзелы зычныг, хкмяккі зычныН.бяроз-амяж-анаг-а,страх-арак-а́,вавёрк-азямл-яР.бяроз-ымяж-ынаг-і,страх-ірак-і́,вавёрк-ізямл-іД.бяроз-емяж-ыназ-е,страс-ерац-э́,вавёрц-ызямл-іВ.бяроз-умяж-унаг-у,страх-урак-у́,вавёрк-узямл-юТ.бяроз-ай (-аю)мяж-ой (-ою)наг-ой (-ою),страх-ой (-ою)рак-о́й (-о́ю),вавёрк-ай (-аю)зямл-ёй (-ёю)М.(на) бяроз-е(на) мяж-ы(аб) наз-е,(аб) страс-е(аб) рац-э́,(аб) вавёрц-ы(аб) зямл-і

Заўвага У давальным і месным склонах заднеязычныя гукі на канцы асновы чаргуюцца з адпаведнымі свісцячымі гукамі: г → з, х → с, к → ц.

Другое скланенне Да другога скланенняУ «Беларускай граматыцы» — першае скланенне. адносяцца:

1) назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: дом, лес, поплаў, стол; рог, кажух, спісак; нож, чытач; агонь, каваль, край; Іван, Лукаш, Алесь, назоўнікі тыпу Паўло, Пятро, Дняпро, а таксама назоўнікі на -а з ацэначнымі суфіксамі -іск-а (-ыск-а), -ішч-а: агніска, вятрыска, даміска, галасішча, дамішча, халадзішча і пад.;

2) назоўнікі ніякага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку заканчваюцца на -о (-ё), -а, -е: акно, вядро, галлё, жыццё; мора, рэчышча, сена, насенне, поле, шчасце, а таксама 5 назоўнікаў на -мя: бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя.

Скланенне асабовых назоўнікаў мужчынскага роду + Сістэма канчаткаў адзіночнага лікуСклонАснова нацвёрды зычнызацвярдзелы зычныг, к, хмяккі зычныН. -øР. -а -яД. -у -юВ. як Р.Т. -ам, -ом -ем, -ёмМ. -е -у -ю

+ Узор скланенняСклонАснова нацвёрды зычнызацвярдзелы зычныг, к, хмяккі зычныН. братмужгеолагвучаньР. брат-амуж-агеолаг-авучн-яД. брат-умуж-угеолаг-у вучн-юВ. брат-амуж-агеолаг-авучн-яТ. брат-аммуж-амгеолаг-ам вучн-емМ. (аб) брац-е (аб) муж-у (аб) геолаг-у (аб) вучн-ю

Заўвага Назоўнікі з націскным канчаткам -о ў назоўным склоне адзіночнага ліку тыпу Пятро ва ўскосных склонах маюць такія ж канчаткі, як назоўнікі з нулявым канчаткам: Пятр-о, Пятр-а, Пятр-у, Пятр-а, Пятр-ом, (аб) Пятр-у.

Скланенне неасабовых назоўнікаў мужчынскага роду + Сістэма канчаткаў адзіночнага лікуСклонАснова нацвёрды зычнызацвярдзелы зычныг, к, хмяккі зычныН. -øР. -а, -у -я, -юД. -у -юВ. як Н. або Р.Т. -ам, -ом -ем, -ёмМ. -е -ы -у, -е -і

+ Узор скланенняСклонАснова нацвёрды зычнызацвярдзелы зычныг, к, хмяккі зычныН. слон,стол,узростстрыж,нож,масажнасарог,стог,смехмядзведзь,рубель,больР. слан-а,стал-а,узрост-устрыж-а,наж-а,масаж-унасарог-а,стог-а,смех-умядзведз-я,рубл-я,бол-юД. слан-у,стал-у,узрост-устрыж-у,наж-у,масаж-унасарог-у,стог-у,смех-у мядзведз-ю,рубл-ю,бол-юВ. слан-а,стол,узростстрыж-а,нож,масажнасарог-а,стог,смехмядзведз-я,рубель,больТ. слан-ом,стал-ом,узрост-амстрыж-ом,наж-ом,масаж-амнасарог-ам,стог-ам,смех-ам мядзведз-ем,рубл-ём,бол-емМ. (аб) слан-е,(аб) стал-е,(аб) узросц-е (аб) стрыж-ы,(аб) нажы(аб) масаж-ы (аб) насароз-е,(аб) стоз-е,(аб) смех-у (аб) мядзведз-і,(аб) рубл-і,(аб) бол-і

Заўвагі Назоўнікі з суфіксам -іск-а (-ыск-а) у назоўным і вінавальным склонах маюць канчатак -а: вятрыска, даміска, у родным склоне маюць канчатак -і: вятрыскі, даміскі. У давальным, творным і месным склонах маюць канчаткі, як і назоўнікі з чыстай асновай на к: Д. вятрыску, даміску; Т. вятрыскам, даміскам; М. (аб) вятрыску, даміску. Назоўнікі з суфіксам -ішч-а (-ышч-а) у назоўным і вінавальным склонах маюць канчатак -а: дамішча, шчупачышча. У родным, давальным, творным і месных склонах маюць такія ж канчаткі, як і назоўнікі на адпаведны зычны з чыстай асновай: Р. дамішча, шчупачышча; Д. дамішчу, шчупачышчу; Т. дамішчам, шчупачышчам; М. (аб) дамішчы, шчупачышчы.

Родны склон У родным склоне канчатак -а (-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць: агульныя і ўласныя назвы людзей (за выключэннем зборных назваў тыпу народ — народу), а таксама назвы жывёл: вучня, чытача, аленя, мядзведзя, жука; назвы канкрэтных прадметаў рэчаіснасці, што паддаюцца лічэнню, або іх часткі: агурка, гадзінніка, стала, яблыка, ручая; назвы органаў і частак цела чалавека, жывёлы: зуба, носа, капыта, пальца, рота, страўніка, языка. Але: твару; навуковыя і тэхнічныя тэрміны: алфавіта, вугла, інтэграла, сказа, эліпса, каэфіцыента; назвы мер даўжыні, плошчы, вагі, аб’ёму, акрэсленых адрэзкаў часу, грашовых і іншых адзінак вымярэння: ампера, вольта, метра, літра, грама, аўторка, семестра, долара, сакавіка. Але: веку, ранку, абеду, без году тыдзень, з году ў год; назвы грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, вайсковых падраздзяленняў: інстытута, універсітэта, камітэта, трэста, палка́; назвы танцаў, народных, спартыўных і картачных гульняў: баскетбола, вальса, покера; агульныя і ўласныя назвы населеных пунктаў і мясцовасцей, геаграфічныя і астранамічныя назвы, гідронімы: горада, хутара, Лондана, Мінска, Рыма, Кітая, акіяна, ручая, Сатурна, Буга. У родным склоне канчатак -у (-ю) маюць: абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць: абстрактна-разумовыя паняцці: атэізму, дарвінізму, прагрэсу; адцягненыя якасці, прыметы і падобнае: густу, ідэалу, поспеху, блакіту, задору; дзеянні, працэсы, стан, розныя адчуванні, пачуцці і падобнае: абеду, адпачынку, бою, апетыту, гумару, спакою; розныя формы прасторы, месца, а таксама неакрэсленыя прамежкі часу: поплаву, верху, космасу, узлеску, моманту. Калі гэтыя назоўнікі маюць суфікс -ок, тады ў родным склоне ўжываецца канчатак -а: вяршка, лужка; захворванні: бранхіту, дальтанізму; з’явы прыроды, стыхійныя бедствы, розныя падзеі ў грамадскім жыцці: агню, галалёду, урагану, кірмашу; рэчыўныя назоўнікі: гіпсу, аксіду, тынку, клею, крухмалу, пластыліну, сіропу, соку, цукру, паркалю, цынку, шашлыку, анальгіну, валідолу. Але: аўса, бітка, хлеба, Мінгаза (назва арганізацыі), «Крышталя» (назва спартыўнай каманды); назоўнікі са зборным значэннем: інвентару, кансіліуму, флоту, посуду, рэпертуару. Назвы раслін (траў, злакаў, кустовых раслін), у якіх форма адзіночнага ліку абазначае непадзельную множнасць як нешта адзінкавае: арэшніку, асінніку, дубняку, ракітніку, сасонніку, сланечніку, ячменю. У залежнасці ад семантыкі, якую набывае слова ў канкрэтным кантэксце, некаторыя назоўнікі маюць паралельныя канчаткі -а (-я) і -у (-ю): гука (лінгвістычны тэрмін), гуку (ваганні паветра, якія мы ўспрымаем слыхам) і г.д.

Месны склон Канчатак -е характэрны для ўсіх назоўнікаў з цвёрдай асновай і можа быць як пад націскам, так і не пад націскам: на дубе, на мосце, у хляве. Але: назоўнік пост у значэннях 'месца, з якога можна назіраць за кім-, чым-небудзь ці ахоўваць каго-, што-небудзь' і 'адказная пасада' мае канчатак -у: Салдат стаяў на пасту; на высокім пасту дэпутата. Канчатак -е (не пад націскам) маюць таксама некаторыя ўласна беларускія назоўнікі на г, х, якія чаргуюцца з з, с: у астрозе, на беразе, на версе, у гаросе (і гароху), на глозе, у кажусе (і кажуху), на катасе, на катусе, на лузе, на нарозе, на насарозе, на начлезе, на паверсе, на парозе, на плузе, на прузе, на розе (каровы), у снезе, на стозе, на струзе, на чартапалосе і інш. Канчатак -у маюць: уласна беларускія назоўнікі і запазычаныя назоўнікі з асновай на к: на агурку, у банку, на блоку і г.д.; уласна беларускія назоўнікі з асновай на г, х, якія абазначаюць адцягненыя паняцці, дзеянне, якасць: у абсягу, бегу, паху і інш.; частка ўласна беларускіх канкрэтных назоўнікаў з асновай на г, х: на абуху, аднарогу (і аднарозе), арэху, берлагу, біцюгу, быльнягу, васьміногу, вертлюгу, вожагу, жэраху, казярогу, каўчэгу, лагу (і лозе), лопуху, мозгу, моху/імху, мурагу, меху, пасагу, пірагу, полагу, пораху, посаху, прадмагу, прарэху, пуху (і пусе), рагу (вуліцы), рычагу, сельмагу, сычугу, тальмаху, тварагу, трыбуху, трыснягу, універмагу; назоўнікі іншамоўнага паходжання з асновай на г, х: на айсбергу, гмаху, флангу; назоўнікі ва ўстойлівых зваротах, часцей за ўсё з прыназоўнікамі на, па, у: на бягу, быць на віду, на ляту, на раду напісана, па ходу выказвання, не астацца ў даўгу, жыць у ладу, у хаду і пад.; назвы гарадоў, рэк, якія маюць аснову на г, х: у Цюрыху, Таганрогу, Пецярбургу; на Бугу, на Гангу. Але: у Крывым Розе. У некаторых назоўнікаў вар’іраванне канчаткаў залежыць ад семантыкі слова: на дварэ (не ў хаце, на адкрытым паветры, у прыродзе) і на двары (месца каля будынкаў); (аб) рагу (вугал) і (аб) розе (рог жывёлы).

Скланенне назоўнікаў ніякага роду + Сістэма канчаткаў адзіночнага лікуСклонАснова нацвёрды зычнызацвярдзелы зычныг, к, хмяккі зычныН. -а, -о -е, -ёР. -а -яД. -у -юВ. як Н.Т. -ам, -ом -ем, -ёмМ. -е -ы -у -і

+ Узор скланенняСклонАснова нацвёрды зычнызацвярдзелы зычныг, к, хмяккі зычныН. долат-азбожж-авоблак-апол-еР. долат-азбожж-авоблак-апол-яД. долат-узбожж-увоблак-у пол-юВ. долат-азбожж-авоблак-апол-еТ. долат-амзбожж-амвоблак-ам пол-емМ. (аб) долац-е (аб) збожж-ы (аб) воблак-у (аб) пол-і

Трэцяе скланенне Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам і асновай на цвёрды, зацвярдзелы або мяккі зычны: верф, кроў, свякроў; даль, нацыянальнасць, радасць, соль; ноч, туш.

+ Сістэма канчаткаў адзіночнага лікуСклонАснова нацвёрды зычнымяккі зычнызацвярдзелы зычныН. -øР. -і -ыД. -і -ыВ. -øТ. -ю -уМ. -і -ы

+Узор скланенняСклонАснова нацвёрдымяккізацвярдзелыН.любоўсольпечР.любов-і / любв-ісол-іпеч-ыД.любов-і / любв-ісол-іпеч-ыВ.любоўсольпечТ.любоў-юсолл-юпечч-уМ.(аб) любов-і / любв-і(аб) сол-і(аб) печ-ы

Заўвагі У творным склоне апошні зычны асновы (апрача губных і р), калі ён знаходзіцца ў інтэрвакальным становішчы, падаўжаецца: мышшу, рунню, сувяззю, ноччу, меддзю, Прыпяццю. Падаўжэнне не адбываецца, калі аснова назоўніка заканчваецца збегам зычных, на губныя зычныя і р: радасцю, глыб’ю, шыр’ю, Сібір’ю, кроўю. Назоўнік моц у творным склоне мае канчатак -ай (-аю): моцай (моцаю). У назоўніках кроў і свякроў у родным, давальным і месных склонах адбываецца чаргаванне галосных о—ы: кроў — крыві, свякроў — свекрыві. У творным склоне таксама можа адбывацца чаргаванне: кроўю і крывёй (-ёю), свякроўю і свекрывёй (-ёю). Уласнае імя Любоў у адрозненне ад агульнага любоў, якое ў родным, давальным і месным склонах мае форму і з беглым галосным, захоўвае о ва ўсіх склонавых формах: Р. Д. М. Любові, Т. Любоўю.

Рознаскланяльныя назоўнікі Рознаскланяльныя назоўнікі — назоўнікі, якія маюць ва ўскосных склонах канчаткі, уласцівыя розным тыпам скланення: назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я) (бацька, мужчына, прамоўца, старшыня); назоўнікі агульнага роду, калі абазначаюць асоб мужчынскага полу (забіяка, прыдзіра, адзіночка, пісака, сірата); назоўнікі ніякага роду, што называюць маладых істот (птушаня, зубраня, кацяня, цяля, свінчо; дзіця, немаўля, хлапчаня, дзяўчо); тры назоўнікі на -мя (імя, племя, стрэмя); назоўнік маці.

Скланенне назоўнікаў мужчынскага роду на -а (-я)