Людміла Міхайлаўна Кудраўцава () — беларуская балерына лірыка-драматычнага амплуа. Народны артыст Беларусі (2012).

Біяграфія Нарадзілася 26 чэрвеня 1976 года ў Мінску.

У 1994 годзе скончыла Беларускі харэаграфічны каледж.

3 1994 года — артыстка, з 2001 года — салістка, з 2003 года — вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Вучылася ў магістратуры педагагічнага аддзялення Акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай«В работе у меня совсем не ангельский характер».

Творчасць Творчую манеру Кудраўцавай вылучае высокае тэхнічнае майстэрства, пластычнасць, дасканаласць ліній. Стварыла яркія, пераканаўчыя вобразы ў балетах бел. кампазітараў: Ганны Багранароднай («Страсці (Рагнеда)» А. Мдывані), Нэле («Легенда пра Уленшпігеля» Я. Глебава). Сярод лепшых партый: Аўрора («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Беласнежка («Беласнежка і сем гномаў» Б. Паўлоўскага), Гюльнара, Жызэль («Карсар», «Жызэль» А. Адана), Джульета, Папялушка («Рамэа і Джульета», «Папялушка» С. Пракоф’ева), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Фрыгія («Спартак» А. Хачатурана), Жарптушка (аднайм. балет І. Стравінскага), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Ізольда («Трыстан і Ізольда» Р. Вагнера), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Сільфіда (аднайменны балет Х. Левенскольда).

Узнагароды Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2007)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2007 года № 309 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь». Народны артыст Беларусі (2012)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2012 года № 320 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь».

Крыніцы

Літаратура Партер. — 2011. — № 7. — С. 26-29. Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2013. — Т. 4. — С. 612. Большая энциклопедия Большого театра Беларуси = The Great Encyclopedia of the Bolshoi Theatre of Belarus / [редакционная коллегия: Л. С. Ананич и др.]. — Минск, 2014. — С 334. Партер. — 2016. — № 6. — С. 29-32. Современное искусство Республики Беларусь : справочник персоналий / Министерство культуры Республики Беларусь, Учреждение образования «Белорусский государственный университет культуры и искусств»; [составители: В. П. Прокопцова и др.]. ― Минск, 2018. — С. 212.