Аліна Яўгенаўна Шаўчук () — беларуская спартсменка (вольная барацьба), чэмпіёнка Еўропы 2025 года. Майстар спорту міжнароднага класа па вольнай барацьбе.

Біяграфія Нарадзілася 25 жніўня 2005 года ў Бабруйску. Пачала займацца барацьбой у дзевяць гадоў. Яна выхаванка СДЮШАР прафсаюзаў «Спартак-2006», першым трэнерам быў Сяргей Лукомскі. Трэніравалася ў Доме спорту ў Сяргея Мялькова, потым у Стайках.

Спартыўная кар’ера Першыя поспехі для Шаўчук прыйшлі ў пятнаццаць гадоў, калі яна стала бронзавай медалісткай чэмпіянату Еўропы сярод школьніц 2019 года Кракаве.

У жніўні 2023 года Шаўчук брала ўдзел ў чэмпіянаце свету да 20 гадоў у Амане, дзе здабыла бронзавы медаль. У кастрычніку 2023 года стала фіналісткай чэмпіянату свету да 23 гадоў у Тыране.

У маі 2024 года яна ўпершыню выйграла чэмпіянат Еўропы да 23 гадоў у Баку. У ліпені 2024 года здабыла срэбра на чэмпіянаце Еўропы да 20 гадоў у Сербіі. У жніўні 2024 года стала чэмпіёнкай Беларусі ў вазе да 72 кг. У кастрычніку 2024 года стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету да 23 гадоў ў Тыране.

У красавіку 2025 года Шаўчук упершыню стала чэмпіёнкай Еўропы ў вазе да 68 кг у Браціславе, адолеўшы ў фінале румынку Кацярыну Зялёных. У чэрвені 2025 года другі раз выйграла чэмпіянат Беларусі ў вазе да 72 кг. У тым жа месяцы заваявала залаты медаль чэмпіянату Еўропы да 20 гадоў у Італіі.

У сакавіку 2026 года стала чэмпіёнкай Еўропы да 23 гадоў у Зрэняніне ў вазе да 68 кг. У красавіку 2026 года здабыла сярэбраны медаль на чэмпіянаце Еўропы ў Тыране.

Дасягненні ГодТурнірГорадМесцаКатэгорыя2025Чэмпіянат ЕўропыБраціслава, Славакія 168 кг2026Чэмпіянат ЕўропыТырана, Албанія 268 кг

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Барцы Беларусі Катэгорыя:Спартсменкі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Чэмпіёнкі Еўропы па жаночай барацьбе