Таццяна Іванаўна Калядка () — беларуская дзяржаўная служачая.
Біяграфія Нарадзілася 20 красавіка 1961 года ў аграгарадку Казловічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Маці — медыцынская сястра, бацька — электрык. Дзіцём улетку працавала на сельскагаспадарчых работах у калгасе імя С. М. Кірава (Слуцкі раён)Столицы женское лицо. Татьяна Колядко: «Рада, когда карьера сотрудников успешно складывается».
Скончыла Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж па спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка», а пазней двойчы скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Спярша атрымала вышэйшую эканамічную адукацыю, затым — вышэйшую юрыдычную.
Выйшла замуж за ваеннага. Пасля распаду СССР пераехала ў Слуцк, дзе дзеці скончылі школу. У Слуцку працавала на гандлёвым прадпрыемстве: пачынала інспектарам па гандлі, пазней стала дырэктарам. Пасля пераезду ў Мінск уладкавалася на працу ў Адміністрацыю Маскоўскага раёна.
З 15 кастрычніка 2019 года па 26 сакавіка 2025 года працавала кіраўніком Адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска. Да прызначэння на пасаду працавала 11 гадоў у адміністрацыі раёна, непасрэдна перад прызначэннем была першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Маскоўскага раёна, курыравала пытанні эканомікі, гандлю, бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання, заработнай платы, інвестыцый.
Дэлегат VII Усебеларускага народнага схода ад Беларускага саюза жанчынКалядка Таццяна Іванаўна.
У цяперашні час працуе дырэктарам Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння, дзяржаўнай некамерцыйнай арганізацыі культурыЗаседание Совета старейшин общественного объединения «Белорусский союз женщин».
Крыніцы