Дысіміля́цыя ( — распадабненне) ў мовазнаўстве — распадабненне ў межах аднаго слова або словазлучэння аднаго з двух артыкуляцыйна блізкіх ці аднолькавых гукаў іншым, менш падобным. Дысіміляцыя процілеглая асіміляцыі.
Тыпы Узнікае паміж гукамі аднаго тыпу — галоснымі (вакальная дысіміляцыя) ці зычнымі (кансанатычная дысіміляцыя) і звычайна скіравана на аблягчэнне вымаўлення.
Дысіміляцыя таксама бывае: кантактная — дысіміляцыя сумежных гукаў. Напрыклад, трахтар з трактар. дыстактная — дысіміляцыя гукаў, раздзеленых іншымі гукамі. Напрыклад, більзін з бензін. прагрэсіўная — змяненне гука пад уплывам папярэдняга: пролубка з прорубка. рэгрэсіўная — змяненне гука пад уплывам наступнага: канбайн з камбайн.
Распаўсюджванне Дысіміляцыя пашырана ў гаворках, прастамоўі, дзіцячым маўленні, сустракаецца ў літаратурнай мове, дзе асобныя яе формы замацаваліся як нарматыўныя.
Так, літаратурнае калідор і вытворныя ад яго ўзніклі ў выніку запазычання з французскай мовы (відаць, праз рускую) corridor і дыстактнай рэгрэсіўнай дысіміляцыі гука [р]. Але найбольшае пашырэнне ў беларускай мове мае рэгрэсіўная дыстактная дысіміляцыя галосных, галоўным чынам у паўночна-ўсходнім дыялекце, які характарызуецца дысіміляцыйным аканнем і яканнем. Параўнайце вымаўленне літаратурнага вада, вясна і дыялектнага выда, вісна. Прыкладамі кантактнай дысіміляцыі можна назваць дыялектнае вымаўленне бонба, дзе губны [м] пад уплывам наступнага губнога [б] замяніўся на зубны [н], прастамоўнае транвай.
Вынікам дысіміляцыі з’яўляецца ўтварэнне інфінітыўных формаў дзеясловаў на -сці (напрыклад, *vedti → *vetti → весці).
Гл. таксама Гаплалогія Метатэза
Крыніцы
Катэгорыя:Фанетычныя змены