Кантра́кцыя ( — сцяжэнне) у мовазнаўстве — сцяжэнне двух або некалькіх гукаў у адзін; адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў.

У беларускай літаратурнай мове часцей узнікае пры словаўтварэнні на стыку кораня, які заканчваецца гукамі [к], [ч], [ц], [т], і суфіксаў, што пачынаюцца з [с]. У выніку частковай асіміляцыі і кантракцыі ўтвараецца зычны [ц]: казак + скі = казацкі, ткач + ства = ткацтва, купец + скі = купецкі.

Кантракцыя галосных узнікае радзей, у некаторых беларускіх гаворках утвараюцца кароткія прыметнікі ў выніку выпадзення [й]: чырвон[айа] → чырвонаа → чырвона.

Гл. таксама Апокапа Метатэза Сінкопа (мовазнаўства) Эпентэза

Крыніцы

Катэгорыя:Фанетычныя змены Катэгорыя:Марфалогія мовы