Уладзіслаў Бэйнар (; ) — палкоўнік пяхоты арміі Расійскай імперыі, прафесійны вайсковец, баявы афіцэр, удзельнік расейска-японскай вайны, І сусветнай вайны, бальшавіцка-польскай вайны 1918—1921, адзін з кіраўнікоў войска Сярэдняй Літвы, тытулярны генерал Войска Польскага, кавалер ордэна Virtuti Militari.
Біяграфія З 1887 года ён быў прафесійным пяхотным афіцэрам царскай арміі. Удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904—1905 гадоў у званні камандзіра батальёна. У Першую сусветную вайну камандаваў пяхотным палком і брыгадай на нямецкім фронце.
У Польскімвойску са студзеня 1919 года. 4 красавіка 1919 года прызначаны камандзірам 24-га пяхотнага палка . З 1 лістапада 1919 года камандзір 1-й Літоўска-Беларускай брыгады . Удзельнічаў у польска-бальшавіцкай вайне . 31 студзеня 1921 года прыняў камандаванне 1-й Літоўска-Беларускай дывізіяй .
У лістападзе 1922 года намеснік камандзіра акругі корпуса № 2 у Любліне . 26 лістапада 1923 года — 28 мая 1926 года камандзір 26-й пяхотнай дывізіі . Падчас майскага перавароту выступіў на баку законных уладаў Рэспублікі Польшча і супраць Юзафа Пілсудскага . Таму пасля дзяржаўнага перавароту быў зняты з пасады камандзіра дывізіі і прызначаны членам Афіцэрскага суда, а праз дзевяць месяцаў звольнены з актыўнай службы.
4 студзеня 1927 года прэзідэнт Рэспублікі Польшча Ігнацы Мосціцкі прысвоіў яму званне генерал-маёра з выключным правам на гэтае званне з дня яго выхаду ў адстаўку — 28 лютага 1927 года . Ён пасяліўся ў Вільні, дзе і памёр. Пахаваны на віленскіх могілках на Антакалі .
Кар’ера
падпаручнік — 1889 г. паручнік — 1894г штабс-капітан — 1898г капітан — 1902 г. падпалкоўнік — 1914г палкоўнік — 1915 г. Брыгадны генерал — пацверджаны 3 мая 1922 г., па старшынстве з 1 чэрвеня 1919 г. Тытулярны дывізійны генерал — 4 студзеня 1927 г., з дня 28 лютага 1927 г.
Ордэны і ўзнагароды
Сярэбраны крыж Вайсковага ордэна Virtuti Militari № 5284 Чатырохкротны кавалер Крыж Харобрых Крыж Заслугі войска Сярэдняй Літвы № 26
Зноскі
Бібліяграфія
Tadeusz Kryska-Karski i Stanisław Żurakowski, Generałowie Polski Niepodległej, Editions Spotkania, Warszawa 1991, wyd. II uzup. i poprawione. H. P. Kosk, Generalicja polska, t. 1, Oficyna wydawnicza «Ajaks», Pruszków 1998. PiotrP. Stawecki PiotrP., Słownik biograficzny generałów Wojska Polskiego 1918—1939, Warszawa: Bellona, 1994, ISBN 83-11-08262-6, OCLC 830050159 .
Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939) Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны