А́хен ( , , , ) — горад у Германіі, зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія. Размешчаны ў месцы, дзе змыкаюцца тры краіны: Германія, Бельгія і Нідэрланды. На поўдзень ад горада пачынаецца нацыянальны парк Айфель. Цэнтр каменнавугальнага басейна і металургічнай прамысловасці. Значны чыгуначны вузел.
Гістарычны курортны горад і любімая рэзідэнцыя Карла Вялікага, месца каранацыі каралёў Германіі.
Паводле рэйтынга інавацыйнага развіцця, Ахен уваходзіць у першую дзесятку гарадоў Германіі (8-е месца ў 2009). У Ахене размяшчаецца Рэйнска-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Ахена (), які ўваходзіць у TU 9 (асацыяцыя 9 вядучых тэхнічных універсітэтаў ФРГ), IDEA League (аб’яднанне 5 вядучых тэхнічных ВНУ Еўропы), Exzellenzinitiative (праграма ўрада ФРГ па развіцці 9 «элітных універсітэтаў»). Насельніцтва
Адукацыя Ахенскі ўніверсітэт прыкладных навук Рэйнска-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Ахена
Вядомыя асобы Людвіг Міс ван дэр Роэ
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Катэгорыя:Былыя сталіцы Катэгорыя:Гарады Паўночнага Рэйна-Вестфаліі
Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Еўропы