Гаральд Леклер Ікес (; 15 сакавіка 1874, Алтуна, штат Пэнсыльванія — 3 лютага 1952, Вашынгтон) — амерыканскі палітычны дзеяч. Пры прэзідэнце Франкліне Рузвельце і Гары Трумэне займаў пасаду міністра ўнутраных спраў ЗША на працягу 13 гадоў з 1933 па 1946 год.
Увайшоў у гісторыю, як міністр унутраных спраў ЗША, які даўжэй за ўсіх займаў гэтую пасаду, і другі па працягласці знаходжання членам кабінета міністраў у гісторыі ЗША разам з Джэймсам Уілсанам.