Хана Майзель (Шохат; іўр.: חנה מייזל; англ. Hana Meisel; ) — ізраільская аграномка, феміністка і сіянісцкая дзяячка.
Біяграфія
Хана Майзель нарадзілася ў Гродне у заможнай сям’іJoan Comay, Lavinia Cohn-Sherbok, "Who's who in Jewish History" Routledge, 2002, ISBN 0-415-26030-2, page 145. Яе бацька, Іцхак Майзель, займаўся экспартам збожжа і футраў у Заходнюю Еўропу, эміграваў у Палесціну пасля Першай сусветнай вайны і памёр каля 1936—1937 гадоў. Яе маці, Райзель, хатняя гаспадыня, памерла ў 1927 годзе. Ганна была пятым з дванаццаці дзяцей і чацвёртай дачкой. Восем дзяцей у рэшце рэшт эмігравалі ў Палесціну. Хана скончыла ўрадавую жаночую гімназію ў Гродне (1902), яшчэ ў старэйшых класах стала актывісткай сіянісцкага руху, а ў 1903 нават узначаліла мясцовае аддзяленне руху Паалей-Цыён. За сваю актыўнасць была на некаторы час зняволеная, пасля чаго назаўжды пакінула Гродна. Вывучала сельскую гаспадарку і прыродазнаўчыя навукі ў Адэсе, Швейцарыі і Францыі, з мэтай ужыць набытыя веды ў Палесціне. Куды і эмігравала ў 1909 годзе, падчас Другой аліі, дзе стала вядомым аграномам. Майзель была адной з заснавальніц сельскагаспадарчай школы «Хават ха-Аламот» (іўр.: חוות העלמות, «дзявочая ферма») на ферме Кінерэт у 1911 годзе (закрыта ў 1917 годзе, бо Хана была вымушаная пакінуць Палестыну як расійская падданая) і сельскагаспадарчай школы для дзяўчат у Нахалале (адкрыта ў 1929 годзе). У 1920-х гадах паспяхова лабіравала міжнародныя арганізацыі, каб яны спансіравалі стварэнне адукацыйных ферм для жанчын у Палесціне.
З 1912 году яна была замужам за Эліэзерам Шохатам, таксама вядомым дзеячам сіянісцкага руху, як і яго брат Ізраіль Шохат. Дзяцей у гэтым шлюбе не было. Майзель зрабіла значны ўнёсак у фемінісцкае крыло сіянісцкага руху. Была адной з кіраўнічак Сусветнай жаночай сіянісцкай арганізацыі.
Хана Майзель выйшла на пенсію ў 1960 годзе. Памерла ў Нахалале ў 1972 годзе.
У літаратуры
Майзель згадваецца ў мастацкім падарожным нататніку Шмуэля Іосефа Агнона пра Другую Алію ха-Галіла (па-ангельску «У Галілею»), апублікаваным у яго пасмяротным томе «Пітхей Дэварым».
Майзель (сярэдні рад, трэцяя злева) з вучнямі ў сваёй сельскагаспадарчай школе ў 1912 годзе, ферма Кінерэт
Крыніцы