Мада́льнасць (ад — мера, спосаб) — функцыянальна-семантычная катэгорыя мовы, якая паказвае на спосаб перадачы адносін таго, хто гаворыць, да выказвання і самога выказвання да рэчаіснасці. Той, хто гаворыць, ацэньвае факты і падзеі, пра якія ён гаворыць, рэальныя яны або нерэальныя, пажаданыя ці непажаданыя, магчымыя ці немагчымыя і г.д.
Тыпы Мадальнасць бывае: аб’ектыўная — выражае адносіны выказвання да рэчаіснасці, суб’ектыўная — выражае адносіны гаворачай асобы да зместу выказвання.
У беларускай мове суб’ектыўная мадальнасць выражаецца формамі дзеяслоўнага ладу (абвеснага, умоўнага, загаднага), асобнымі словамі (відаць, магчыма, напэўна і інш.), інтанацыяй (Што за ноч!), парадкам слоў у сказе (Так ён цябе і паслухае! — са значэннем «наўрад ці паслухае») і іншымі моўнымі сродкамі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя: Семантыка