Рыта Сямёнаўна Цакунова () — апаратчыца Гомельскага кандытарскага камбіната «Спартак», дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1971).
Біяграфія Нарадзілася 19 снежня 1931 года ў Гомелі ў працоўнай сям’і.
Атрымала няпоўную сярэднюю адукацыю. З 1947 года — дапаможная рабочая на Гомельскім кандытарскім камбінаце «Спартак», з 1949 года — апаратчыца ў цэху варэння кандытарскай масы. Паказвала высокія працоўныя вынікі, за што атрымала званне «Ударнік працы» (1952). Неаднаразова займала перадавыя месцы ў сацыялістычным спаборніцтве. Працавала на ірысавачнай машыне. Пазней была прызначаная брыгадзірам апаратчыкаў-варшчыкаў ірыснай масы. У 1961 годзе ўступіла ў КПСС. Па выніках выбітнай працоўнай дзейнасці ў гады сямігодкі (1959—1965) была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Дзякуючы яе арганізатарскай дзейнасці кіруемая ёю брыгада неаднаразова займала перадавыя месцы ў сацыялістычным спаборніцтве сярод працоўных калектываў кандытарскага камбіната. У 1967 годзе калектыў атрымаў званне «Брыгада камуністычнай працы».
Брыгада Рыты Цакуновай датэрмінова выканала планавыя вытворчыя заданні восьмай пяцігодкі (1965—1970). Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 красавіка 1971 года «за выбітныя поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў пяцігадовага плана па развіцці харчовай прамысловасці» удастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат»Указ Президиума Верховного Совета СССР от 26 апреля 1971 года «О присвоении звания Героя Социалистического Труда работникам пищевой промышленности».
Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 9-га склікання (1975—1980).
У наступныя гады — старшы інжынер-хімік цэнтральнай лабараторыі камбіната «Спартак».
У 1995 годзе выйшла на пенсію. Жыла ў Гомелі.
Памерла 21 мая 2010 года.
Узнагароды Званне «Ударнік працы» (1952), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), Герой Сацыялістычнай Працы (1971), ордэн Леніна (1971), медаль «Серп і Молат» (1971).
Крыніцы
Спасылкі Цекунова Рита Семёновна
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання