Стан дзеясло́ва — катэгорыя дзеяслова, якая паказвае на адносіны дзеяння да суб’екта (утваральніка дзеяння) і аб’екта (прадмета, на які накіравана дзеянне).
У беларускай мове У сучаснай беларускай мове вылучаюцца два станы дзеяслова: залежны, незалежны.
Калі дзеянне накіравана на суб’ект (дом будуецца рабочымі), тады стан дзеяслова вызначаецца як залежны. Пры гэтым назва ўтваральніка дзеяння (рабочымі) у сказе мае форму творнага склону і выступае не ў ролі дзейніка, а дапаўнення. Такія сінтаксічныя канструкцыі называюць пасіўнымі.
Калі ж дзеянне на суб’ект не накіравана (рабочыя будуюць дом, чалавек ідзе па дарозе), тады стан дзеяслова вызначаецца як незалежны. Такія сінтаксічныя канструкцыі называюць актыўнымі.
Залежны і незалежны стан дзеяслова маюць толькі пераходныя дзеясловы, усе непераходныя адносяцца да незалежнага.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Граматычныя катэгорыі дзеяслова