Джазефін Хал (;  — ) — амерыканская актрыса, уладальніца прэмій «Оскар» і «Залаты глобус».

Біяграфія Джазефін Шэрвуд нарадзілася ў Ньютанвілі, штат Масачусетс. Навучалася ў каледжы Рэдкліф у Кембрыджы, Масачусетс, а таксама наведвала Музычную кансерваторыю ў Бостане. У 1905 годзе яна стала салісткай музычнага хору, а ў 1910 годзе выйшла замуж за акцёра Шэлі Хала. Пасля смерці мужа ў 1919 годзе яна спыніла кар’еру і не выступала да 1923 года, калі зноў вярнулася, але пад імем Джазефін Хал.

У 1920-х гадах Джазефін Хал актыўна грала ў нью-ёркскіх тэатрах, мела значны поспех у пастаноўках «Жонка Крэйга» (1926) і «Дэйзі Мэймі» (1926), роля ў якой была спецыяльна напісана для яе. У 1930-я гады актрыса яскрава праявіла сябе на Брадвеі ў хітах «Мыш’як і старыя карункі» (1941) і «Харві» (1944). Яе апошняй брадвейскай роляй стала Лаура Пэтрыдж у пастаноўцы «Кадылак з чыстага золата» ў 1954—1955 гадах.

На вялікім экране Джазефін Хал з’явілася агулам у пяці фільмах з 1929 па 1951 год. Найбольш знакамітымі кінакарцінамі з яе ўдзелам сталі «Мыш’як і старыя карункі» (1944) і «Харві» (1950), роля ў якім прынесла ёй прэміі «Оскар» і «Залаты глобус» у намінацыі «найлепшая актрыса другога плана».

Пасля таго, як у сярэдзіне 1950-х гадах Джазефін Хал пакінула кар’еру актрысы, яна пераехала ў Бронкс, Нью-Ёрк, дзе правяла свае апошнія гады, і памерла 12 сакавіка 1957 года ад інсульту ва ўзросце 80 гадоў.

Катэгорыя:Актрысы ЗША