Кацяры́на Шульга́ (; нар. , ) — італьянская актрыса, мадэль беларускага паходжання.

Біяграфія Нарадзілася ў гродзенскім раёне Дзевятоўка сям’і выхавацелькі і міліцыянера. Пазней бацькі развяліся, і дзяўчынку гадавалі бабуля з дзядулем. У 2006 годзе маці забрала яе ў Італію, у Рым. Кацярына вучылася ў лінгвістычным ліцэі ў Остыі (але не скончыла), дзе займалася ў тэатральнай студыі і пачала супрацоўнічаць з мадэльнымі агенцтвамі. У 2010—2011 гадах займалася ў Акадэміі мастацтваў Остыі, але яе таксама не скончыла.

З 15-гадовага ўзросту працавала мадэллю ў Рыме, пасля ў Мілане. Выступала ў 2012 годзе для «Шампалёва». Здымалася для часопісаў Vogue і Marie Claire. Далей выступала мадэллю для «Зэт ван кансэпт», «Шарлі Лондан», «Дувэтыка э Франкі Гараж». Спрабавала выступіць у паказе адзеня восень-зіма ў Мангана.

У тэатры пачала выступаць з 2008 года, а выступала ў іспанамоўным тэатры. Праз некалькі гадоў дэбютавала на тэлебачанні, у кароткаметражным кіно «Дзяўчына з акадэміі». У 2011 годзе ўвасобіла вобраз падлетка Анжалікі маці Васка (Джулія Беруці) ў міні-серыяле «Амерыканская дзяўчына». У 2012 годзе выступіла ў эпізадычным вобразе ў стужцы «Непаспяховыя — падарожжа» і знялася ў чацьвертым эпізодзе пятага сезону тэлесерыялу «Чэзаронія». Затым грала дачку дырэктара ў серыяле «Сярэдняя школа талентаў — сын Софіі»Caterina Shulha, l’attrice e modella del momento // farosmode.it.

Кацярына Шульга здымалася ў другарадных стужках РАІ «Крок ад нябёсаў», дзе ўвасобіла вобраз Наташы з Усходняй Еўропы, партнёрам быў Тэрэнс Гіл. У стужцы «Божа, дапамажы нам» яна грала ролю Элізы Валенці. У 2013 годзе Шульга аднавіла здымкі ў сэрыяле «Сярэдняя школа талентаў — сын Софіі». Знялася ў серыяле «Захачу падману» Сіндзі Сібіліі ў другім сэзоне сэрыялу «Наркотыкі». Шульга грала вобраз Вольгі ў сэрыяле «Чорная палова». У 2017 годзе грала ў стужцы «Гасцініца „Гагарын“» рэжысёра Сімонэ Спада у вобразе Кіры. У 2019 годзе знялася ў ролі Лінды рэжысёра Даната Карызі L’uomo del labirinto («Чалавек у лабірынце», з Дастынам Хофманам у галоўнай ролі). У траўні 2025 года актрыса знялася ў двухсерыйным міні-серыяле «Мяжа». У ім дзеянне адбывалася ў гады Першай сусветнай вайны. Яна знялася ў восьмым сезоне серыялу «Дружына супраць мафіі — Палерма сёння» і ў стужцы «Магчымае жыццё» Івана дэ Матэа.

Асабістае жыццё У шлюбе з прадзюсарам Марка Белярдзі маюць трох дзяцей: Ларэнца (2017), блізнятаў Ніну і Футуру (2020).