«Пахне чабор» — верш Петруся Броўкі, напісаны ў 1957 годзе.
Прысвечаны тэме першага кахання, якое пакінула ў душы героя глыбокі след. Карціны прыроды і водар чабору спалучаюцца з вобразам дзяўчыны ў белай хусцінцы. У вершы гучыць тэма светлага, але страчанага кахання, настальгіі па маладосці і незваротнасці часу. Як адзначае А. Бeльcкi, вepш пpacякнyты элeгiчным пaчyццём, y iм пpaз дpaмaтызaцыю лipычнaй iнтaнaцыi pacкpывaeццa тyгa чaлaвeчaй дyшыБеларуская літаратура: Падручнік для 8 класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання / М. А. Лазарук, В. І. Русілка, І. М. Слесарава, І. У. Рэпенка / 2-е выд. — Мн.: Акадэмія адукацыі, 2024. — С. 80..
Твор выкарыстоўваецца для аналізу паэтычнага сінтаксісу (паўторы, рытарычныя пытанні). Яго гукапіс стварае асаблівую мелодыку. Верш традыцыйна з’яўляецца часткай школьнай праграмы па беларускай літаратуры.
Крыніцы
Публікацыі Пахне чабор: Вершы / Пятрусь Броўка. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1959. — 123, с.
Спасылкі Вечны водар чабору — sb.by
Катэгорыя:Вершы на беларускай мове Катэгорыя:Пятрусь Броўка Катэгорыя:Творы 1957 года Катэгорыя:1957 год у Беларусі