Гейбулі, таксама Гейбу́лей () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Кавальчуцкай сянюніі. Размешчана за 2 км ад Шумска.
Гісторыя У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Гейбулі занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
З 1920 года паселішча ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы. У 1922—1939 гадах яно знаходзілася ў складзе гміны Шумск Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года вёска была занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Гейбулі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года знаходзіліся ў складзе Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах тэрыторыя знаходзілася пад акупацыяй Германіі. З 1990 года Гейбулі ўваходзяць у склад незалежнай Літвы.
Насельніцтва Дынаміка колькасці насельніцтва Гейбуляў паказвае на яго паступовае зніжэнне на працягу XX і пачатку XXI стагоддзяў.
Моўная сітуацыя Разам з іншымі паселішчамі на ўсход ад Вільні вёска знаходзіцца ў арэале гістарычнага бытавання беларускіх гаворак, якія сфарміраваліся на беларуска-літоўскім моўным памежжы. Польскі славіст Міраслаў Янковяк зафіксаваў у Гейбулях выкарыстанне беларускай гаворкі (якую мясцовыя жыхары называюць «простай мовай») падчас сваіх дыялекталагічных экспедыцый у 2008—2025 гадах. Паводле яго даследаванняў, сёння гэтая гаворка захоўваецца пераважна сярод жыхароў старэйшага пакалення і паступова саступае месца польскай, рускай і літоўскай мовам.
Вёска таксама згадваецца беларускім этнолагам Юрыем Внуковічам як адзін з пунктаў яго палявых этнаграфічных экспедыцый, якія праводзіліся ў 2007—2011 гадах з мэтай вывучэння маркераў этнічнай ідэнтычнасці мясцовых жыхароў. Даследчык запісаў тут гутарку з інфарманткай 1944 года нараджэння, якая ідэнтыфікавала сябе як полька, але пры гэтым размаўляла на «простай мове».
Славутасці Шумскі маёнтак
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна Катэгорыя:Кавальчуцкая сянюнія