«Мёртвыя душы» — савецкі пяцісерыйны мастацкі фільм 1984 года, зняты рэжысёрам Міхаілам Швейцэрам паводле першага тома аднайменнай паэмы Мікалая Васілевіча Гогаля. Натурныя здымкі праходзілі ў Суздалі. Тэлевізійная прэм’ера адбылася 19-23 лістапада 1984 г. па Першай праграме Цэнтральнага тэлебачання.
Сюжэт Авантурыст Павел Іванавіч Чычыкаў скупляе «мёртвыя душы», гэта значыць ужо памерлых прыгонных, але ўсё яшчэ ўлічаных у якасці жывых пры апошняй рэвізіі ў так званых «рэвізскіх казках», каб потым здзейсніць шэраг махінацый і казачна ўзбагаціцца. Памешчыкі хоць і здзіўлены такой прапанове, але рады пазбавіцца ад выплаты падаткаў за сялян як за жывых.
У ролях Аляксандр Трафімаў — Мікалай Гогаль Аляксандр Калягін — Павел Іванавіч Чычыкаў Юрый Багатыроў — Манілаў Ларыса Удавічэнка — Манілава Тамара Носава — Каробачка Віталь Шапавалаў — Наздроў Інакенцій Смактуноўскі — Плюшкін Вячаслаў Нявінны — Сабакевіч Аляксей Зайцаў — Селіфан, фурман Чычыкава Усевалад Санаеў — Іван Рыгоравіч, старшыня палаты Віктар Шулякоўскі — Пётр Пятровіч, губернатар Аляксей Сафонаў — Сяргей Аўдзеевіч, пракурор Іна Макарава — губернатарка Валерый Залатухін — Іван Андрэевіч, паштмайстар / капітан Капейкін Юрый Валынцаў — Аляксей Іванавіч, паліцмайстар Леў Палякоў — віцэ-губернатар Ігар Кашынцаў — Іван Лукіч, інспектар урачэбнай управы Яўген Данчэўскі — гарадскі архітэктар Станіслаў Хітроў — карчмарны слуга Канстанцін Жэлдзін — бацька Чычыкава Уладзімір Шклоў — Пятрушка, слуга Чычыкава Віктар Сергачоў — Міжуеў, зяць Наздрова Лідзія Федасеева-Шукшына — дама проста прыемная Іна Чурыкава — дама, прыемная ва ўсіх адносінах Катэгорыя:Фільмы 1984 года