81 Гродзенскі полк пяхоты імя караля Стэфана Баторыя (81 пп), Полк гродзенскіх стральцоў, Гарадзенскі сталковы полк— пяхотнае злучэнне польскай самаабароны 1918 г., Сярэдняй Літвы і Польскага войска Другой Польскай Рэспублікі.
Полк бярэ свой пачатак ад вайсковых фарміраванняў самаабароны Гродзенскай зямлі створанай 12 лістапада 1918 г. Фармаваўся ён дзеля абароны супраць бальшавікоў з мясцовага насельніцтва Гродзенскай губерні рознай этнічнай ідэнтычнасці і веравызнання. Падчас войнаў 1920 -1921 года адзінка пад назвай "Гродзенскі полк стральцоў" уваходзіла ў склад 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі. Ён змагаўся супраць савецкіх і літоўскіх войскаў у асноўным на Беларусі, у тым ліку, пад Сталовічамі, Бабруйскам, Лепелем, Нараччу, удзельнічаў таксама ў бітве пад Варшавай, польскім наступе восені 1920 г. на Беларусі, бунце Жалігоўскага і стварэнні Сярэдняй Літвы.
Пасля рэарганізацыі Польскага войска полк гарадзенскіх стралкоў увайшоў у склад 29-й пяхотнай дывізіі. Да 1939 года частка дыслакавалася ў Гродне .
У вераснёўскай кампаніі 1939 года полк ваяваў у складзе сваёй матчынай дывізіі ў шэрагах рэзервовай арміі «Прусы». Пасля прыбыцця на пазіцыі пад Равай Мазавецкай, выконываючы загады камандаванння полк дзейнічаў асобна ад асноўных сіл і не прыняў удзелу у баях першых дзён вайны. Выконваючы далейшыя загады камандавання арміі, 81 пп прайшоў праз Вульку Кулігоўскую, Крашкаў да лесу Пшысуха. Калі полк уступіў у бой пад Крашкавам, авіяцыя нацыстаў выкрыла яго. Потым пазіцыі атакавала авіяцыя, цяжкая артылерыя, танкі і пераўзыходзячыя матарызаваныя сілы нацыстаў 12 верасня 1939 г., полк быў цалкам разбіты і расеяны.
У самаабароне Гродзенскай зямлі Датай заснавання палка прынята на 12 лістапада 1918 г., калі была створана "Самаабарона Гродзенскай зямлі". У гэты ж дзень пачалі прыбываць добраахвотнікі з 14 камендатур вакол Гродна. Афіцэраў набіралі з былой Расійскай арміі і польскіх Усходніх корпусаў. Шараговых набіралі выключна добраахвотнікаў з Гродзеншчыны. Адпаведна, у асноўным, католікаў і праваслаўных, якія лічылі сябе ці палякамі, ці беларусамі і не жадалі быць ні пад бальшавікамі, ні пад літоўскамоўнымі літоўцамі.
Пачаткова абмундзіроўка ваяроў складалася як з нямецкай, так і з расійскай формы. З-за бракаў у забеспячэнні або нязручнасці выдадзенага, часам салдаты насілі сваё цывільнае адзенне. Адметнай рысай гродзенскіх падраздзяленняў былі чырвона-белыя нарукаўныя павязкі з пячаткай калабараваўшага з нямецкімі акупантамі польскага Рэгенцкага савета. Асноўнае ўзбраенне — 500 вінтовак з боепрыпасамі — было атрымана ад немцаў адпаведна дамоўленасці з іх акупацыйным камандаваннем Обэр-Ост. Калі ў Германіі пачалася лістападаўская рэвалюцыя, нямецкую армію з усходняга фронта пачала адклікацца дамоў. Частка польскіх палітыкаў працягвала дамаўляцца з немцамі, якія хацелі за іх кошт трымаць усходні фронт, але іншыя перамятнулася шукаць паразумення з краінамі Антанты.
З-за наплыву дабраахвотнікаў, на якіх нехапала зброі і рыштунку, а таксама з-за нежаданне немцаў губляць вайсковы кантроль над тэрыторыяй былой Гарадзенскай губерні, вымусілі польскія ўлады адправіць частку добраахвотнікаў назад у падбеластоцкія Лапы. Агульная колькасць падраздзяленняў складала 700 салдат, у тым ліку 30 кавалерыстаў. Утворанае фармаванне атрымала назву Першы Гродзенскі полк стральцоў. Камандзірам быў прызначаны маёр Ян Яцкевіч, Першым батальёнам якога камандаваў маёр Браніслаў Багатырэвіч.
Да 10 студзеня 1919 года сфарміраваныя і падрыхтаваныя падраздзяленні былі сканцэнтраваны ў Капцёўцы. Камандзір 1-га батальёна маёр Б. Багатырэвіч падзяліў яго на тры роты: 1-й камандаваў падпаручнік Арэлюк, 2-й — падпаручнік Раманоўскі, а 3-й — падпаручнік Пётр Данішэўскі. Акрамя таго, былі сфарміраваны конны аддзел пад камандаваннем лейтэнанта Чучаловіча і аддзел абозу (табар).
Хуткае пашырэнне падраздзялення выклікала значную заклапочанасць у немцаў. Яны вырашылі раззброіць батальён, раскватараваны ў Капцёўцы. У ноч з 15 на 16 студзеня 1919 г. казармы былі акружаны нямецкім пяхотным палком. Пасля арышту польскіх парламентарыяў Гродзенскія стралкі былі вымушаныя часткова разысціся і раззброіцца. Толькі коннае падраздзяленне пад камандаваннем лейтэнанта Чучэловіча вырвалася з атачэння. 23 студзеня 1919 г. быў арыштаваны камандзір палка маёр Яцкевіч.
Неўзабаве пасля разгону некаторыя пададдзелы ізноў сканцэнтраваліся каля Гродна. Камандаванне прыняў маёр Багатырэвіч. Ен аднавіў 1-ы батальён пад камандаваннем капітана Васькевіча. Гэты батальён прыняў урачыстую прысягу 4 лютага 1919 года.
Новым камандзірам "Самаабароны гарадзенскай зямлі" быў прызначаны палкоўнік Адам Дулевіч. Новы камандзір здолеў дамовіцца з немцамі, пасля чаго полк мусіў сабрацца на канцэнтрацыю ў Крынках.
У складзе Літоўска-Беларускай дывізіі Наступны этап рэарганізацыі 1-га Гродзенскага стралковага палка быў распачаты загадам генерала Івашкевіча аб арганізацыі штаба Гродзенскага стралковага палка, які павінен быў увайсці ў склад Літоўска-Беларускай дывізіі . Яго арганізаваў палкоўнік Францішак Астроўскі ў Ваўкавыску (рэзервовы цэнтр Дывізіі Літвы і Беларусі). Падпалкоўнік Станіслаў Кавальскі стаў намеснікам камандзіра, а лейтэнант Ежы Дамброўскі — ад'ютантам. Полк «самаабароны» павінен быў стаць паўнавартаснай адзінкай адроджанай Польскай арміі.
Першым падраздзяленнем палка, якое ўвайшло ў склад польскай Літоўска Белеларускай дывізіі, быў паўшвадрон гродзенскіх уланаў лейтэнанта Чучаловіча. Ён складаўся з 3 афіцэраў і 52 вершнікаў. 7 сакавіка маёр Багатырэвіч прывёў пяхоту самаабароны ў Ваўкавыск і перадаў камандаванне палкоўніку Астроўскаму. На той момант полк налічваў 17 афіцэраў і 250 шэраговых. Затым пад камандаваннем капітана Баляслава Васькевіча былі створаны 1-ы батальён Гродзенскага палка стралкоў (камандзір - маёр Багатырэвіч) і школа падрыхтоўкі падафіцэраў пад кіраўніцтвам таго ж капітана Б. Васькевіча.
2-гі батальён палка быў сфарміраваны ў канцы траўня з рэзервовага батальёна дывізіі Літвы і Беларусі ў Ваўкавыску. Як і 1-ы батальён, ён складаўся выключна з мясцовых добраахвотнікаў (крэсавякаў). 3-ці батальён быў сфарміраваны апошнім і ўвайшоў у склад палка толькі ў чэрвені 1920 г. Дзеля разбаўлення этнічнага складу палка 3 батальен склалі палякі з рэзервовага батальёна 12-га пяхотнага палка з Вадовіц. Да 3-га батальёна далучыўся так Лятучы конны аддзел стралокоў падпаручніка Стэфана Фельштынскага, які здаў сваіх коней і перафармаваўся ў дзве пяхотныя роты.
У аперацыі па заняцці Вільні полк дзейнічаў у складзе групы палкоўніка Аляксандра Барушчака, першай задачай якой быў захоп Баранавічаў. 15 красавіка пачаўся бой за Баранавічы. Калі яны ня здолелі захапіць горад з маршу, 17 красавіка пад камандаваннем палкоўніка Астроўскага была сфарміравана так званая «Паўночная група», якой было даручана абысці Сталовічы з поўначы і ўдарыць па паўночным флангу расіян. У склад групы ўваходзілі Гродзенскі полк без яго першай роты, узмацнёны 3-й і 6-й роты Беластоцкага палка, 8 батальёнам народнага апаўчэння і артылерыйскае аддзяленнем 7 пяхотнага палка. 19 красавіка, пасля дзённага бою з савецкім 4-м Варшаўскім стралковым палком, Гродзенскі полк захапіў Сталовічы, страціўшы 3 забітымі і 7 параненымі, узяўшы ў палон 40 палонных, 4 цяжкія кулямёты, 7 коней і шмат боепрыпасаў. Бітва пад Сталовічамі лічыцца рэальным баявым хрышчэннем усяго палка.
Пасля захопу Сталовічаў полк доўгі час заставаўся ў раёне горада, ахоўваючы лінію нямецкіх акопаў часоў Першай сусветнай вайны. 7 жніўня полк пачаў пераслед бальшавікоў, спыніўшыся толькі на рацэ Пціч. Гродзенскі полк заставаўся ў гэтым раёне да 2 кастрычніка 1919 г. Задачай палка было прыкрыцце дзюр паміж часткамі пры фарміраванні фронту паміж рэкамі Бярэзіна і Пціч. 19 кастрычніка Гродзенскі полк быў заменены 2-м Вялікапольскім пяхотным палком і рушыў у раён Урэчча - Новыя Дарогі. 25 кастрычніка ён адправіўся па чыгунцы праз Мінск і Маладэчна ў раён Докшыц, а 29 кастрычніка заняў лінію Камаі - Вальбановічы (за Паставамі і Нараччу).
4 лістапада падраздзяленні палка прынялі ўдзел у баі за Лепель, захапілі яго, а затым паспяхова абаранілі ад нападаў 52-й стралковай дывізіі чырвоных. Па выніку баёў за горад полк страціў больш за 20% свайго асабовага складу. У некаторых ротах налічвалася ўсяго каля 40 байцоў. Узімку полк быў рэарганізаваны. 3-ці батальён быў расфармаваны, а астатнія пададдзелы былі даўкамплектаваныя за яго кошт.
У снежні 1919 года батальён рэзерва палка быў размешчаны ў Баранавічах.
Полк у баях за межы адроджанай Польшчы
У польска-бальшавіцкай вайне
У кампаніі 1919 года Першым аддзелам гарадзенскага палка, які прыняў удзел у выведчых рэйдах і баях быў паўшвадрон Гродзенскіх уланаў паручніка Станіслава Чучаловіча. У начы з 9 на 10 сакавіка 1919 паддадзел уланаў удзельнічаў у выгнанні бальшавіцкіх аддзелаў са Слоніма.
19 сакавіка 1919 года ў Слонім прыбыў Гродзенскі стралковы полк, які пачаў сваю службу на франтах. Ён дзяжурыў на ўчастку ўздоўж ракі Шчара ад Міроніма да Жыровічаў. Патрулюючы ваколіцы, полк праводзіў вышкалы і папаўняў асабісты склад.
У аперацыі па заняцці Вільні полк дзейнічаў у складзе групы палкоўніка Аляксандра Барушчака, першай задачай якой быў захоп Баранавіч. 15 красавіка пачаўся бой за Баранавічы. Калі яны ня здолелі захапіць горад з маршу, 17 красавіка пад камандаваннем палкоўніка Астроўскага была сфарміравана так званая «Паўночная група», якой было даручана абысці Сталавічы з поўначы і ўдарыць па паўночным флангу расіян. У склад групы ўваходзілі Гродзенскі полк без яго першай роты, узмацнёны 3-й і 6-й роты Беластоцкага палка, 8 батальёнам народнага апаўчэння і артылерыйскае аддзяленнем 7 пяхотнага палка. 19 красавіка, пасля дзённага бою з савецкім 4-м Варшаўскім стралковым палком, Гродзенскі полк захапіў Сталовічы, страціўшы 3 забітымі і 7 параненымі, узяўшы ў палон 40 палонных, 4 цяжкія кулямёты, 7 коней і шмат боепрыпасаў. Бітва пад Сталовічамі лічыцца рэальным баявым хрышчэннем усяго палка.
Пасля захопу Сталовічаў полк доўгі час заставаўся ў раёне горада, ахоўваючы лінію нямецкіх акопаў часоў Першай сусветнай вайны. 7 жніўня полк пачаў пераслед бальшавікоў, спыніўшыся толькі на рацэ Пціч. Гродзенскі полк заставаўся ў гэтым раёне да 2 кастрычніка 1919 г. Задачай палка было прыкрыцце дзюр паміж часткамі пры фарміраванні фронту паміж рэкамі Бярэзіна і Пціч. 19 кастрычніка Гродзенскі полк быў заменены 2-м Вялікапольскім пяхотным палком і рушыў у раён Урэчча - Новыя Дарогі. 25 кастрычніка ён адправіўся па чыгунцы праз Мінск і Маладэчна ў раён Докшыц, а 29 кастрычніка заняў лінію Камаі - Вальбановічы (за Паставамі і Нараччу).
4 лістапада падраздзяленні палка прынялі ўдзел у баі за Лепель, захапілі яго, а затым паспяхова абаранілі ад нападаў 52-й стралковай дывізіі чырвоных. Па выніку баёў за горад полк страціў больш за 20% свайго асабовага складу. У некаторых ротах налічвалася ўсяго каля 40 байцоў. Узімку полк быў рэарганізаваны. 3-ці батальён быў расфармаваны, а астатнія пададдзелы былі даўкамплектаваныя за яго кошт. Манатоннасць зімовай кампаніі перарывалі частыя налёты на варожыя пазіцыі.
Аперацыі падчас адступлення 1920 г. 14 мая 1920 года 15-я армія Чырвоных атакавала пазіцыі 8 пяхотнай дывізіі і 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі.
Гродзенскі полк, маючы каля 300 штыкоў, павінны быў абараняць 30 кіламетровы ўчастак фронту. Чырвоныя мелі значную колькасную перавагу. Полк атакавалі дзве чырвонармейскія брыгадамі: 13-й — на пазіцыях 2-га батальёна і 15-й — на пазіцыях 1-га батальёна гарадзенцаў.
Спроба спыніць ворага пад Забаянамі правалілася. Полк быў адкінуты са сваіх пазіцый і спачатку адышоў да Гарадца. Затым разам з рэштай падраздзелаў 1-й Літоўска - Беларускай дывізіі ён заняў абарончыя пазіцыі ўздоўж лініі возераў Званы — Пышна — Асецішча вакол Псуі, заняўшы раён возера Лукавіцы — Бурове на паўднёвым флангу дывізіі.
15 мая полк разам з 1-м батальёнам заняў плацдарм у Мосцішчы, а з 2-м батальёнам патруляваў участак ракі Караліна-Улеся. 18 мая полк вёў жорсткія баі пад Мосцішчам і Ліпскам, а праз дзень — пад Улессем і Каралінай.