Дыфто́нг (ад двойчы + голас, гук) — складаны галосны гук, які ўключае складаўтваральны і нескладаўтваральны элементы ў адным складзе. Звычайна дыфтонгі маюць большую працягласць, чым манафтонгі.
Класіфікацыя Адрозніваюцца дыфтонгі: узыходны, у якім складаўтваральным кампанентам з’яўляецца другі элемент (напрыклад, франц. /je/ у pied); сыходны, калі складаўтваральны кампанент — першы элемент (напрыклад, ням. /aɪ̯/ у Leid, англ. /aɪ/ у my).
Беларуская мова У беларускай мове ёсць дыфтонгі [у͡о] і [і͡э] толькі ў дыялектах на поўдні Беларусі. Вымаўляюцца ў закрытых складах замест [о] і [э], а таксама замест [э], што паходзіць з ѣ: конь — к[у͡о]нь, сем — с[і͡э]м, лета — л[і͡э]та.
Крыніцы
Катэгорыя:Галосныя