Карл Пярсімягі , , Оэ — , Асвенцім) — эстонскі мастак-фавіст.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і багатага фермера. У 1919 годзе удзельнічаў у Эстонскай вайне за незалежнасць і быў узнагароджаны медалём. Насуперак бацькавай волі, ён паехаў у Тарту, каб паступіць у новую мастацкую школу Палада, вядомую прасоўваннем сучаснага мастацтва. У дадатак да новых стыляў, такім як фавізм, на яго паўплывала эстонскае народнае мастацтва і Конрад Мягі, які быў там настаўнікам. Ён таксама вучыўся ў Ада Вабэ і Мікалая Трайка, у 1923 годзе адправіўся ў навучальную паездку ў Германію. У тым жа годзе Персімягі правёў сваю першую выставу. Ён некалькі разоў перарываў сваё навучанне, каб наведаць сямейную ферму і намаляваць краявіды.
Пераехаў у Парыж у 1937 годзе пры фінансавай падтрымцы свайго бацькі, які, нарэшце, прымірыўся з выбарам кар’еры сына. Там ён вучыўся ў Акадэміі Каларосі і патрапіў пад уплыў Поля Сезана. З пачаткам Другой сусветнай вайны, у адрозненне ад большасці іншых балтыйскіх мастакоў, Пярсімягі адмовіўся вяртацца ў Эстонію, якая стала савецкай.
У 1939 годзе ў Талінскім Доме мастацтва з 8 па 18 верасня прайшла выстава жывапісу (так званая выстава шасці мастакоў), у якой прынялі ўдзел Адамсан-Эрык, Аляксандр Бергман-Вардзі, Яан Грунберг, Каарэл Лійманд, Карл Пярсімягі, Крысціян Тэдэр.
У 1941 годзе Пярсімягі быў арыштаваны гестапа і дастаўлены ў Асвенцім праз лагер для інтэрнаваных Дрансі. Прычыны яго арышту застаюцца незразумелымі. Ён не быў яўрэем, але, магчыма, спрабаваў дапамагчы сябру-яўрэю ці актывісту французскага Супраціву. У наступным годзе ён быў пакараны.
З-за падтрымкі Пярсімягі незалежнасці Эстоніі, яго працы былі пазбаўлены афіцыйнага прызнання ў СССР, але цікавасць да яго аднавілася пасля 1991 года. 100-годдзе з дня нараджэння было адзначана выставай, і многія з яго работ зараз знаходзяцца ў Тартускім мастацкім музеі.
Катэгорыя:Мастакі Эстоніі