Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (; ) — арыстакрат, палітык, польскі дыпламат. Дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі другога і трэцяга скліканняў ад Віленскай губерні, кіраўнік польскай місіі ў Кіеве. Адзін з «Крэсовых зубраў» і лідараў кансерватараў у міжваеннай Польшы.
Біяграфія Нарадзіўся 23 снежня 1860 года ў родавым маентку Пецеша Рудамінскай воласці пад Вільняй, крэсовы паляк-«старалітвін», рыма-католік, шляхціч.
Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча і школу марскіх інжынераў у Кранштаце. Пасля чаго дзевяць гадоў адслужыў на флоце. Ганаровы міравы суддзя. Таварыш старшыні Віленскага сельскагаспадарчага таварыства. Займаўся сельскай гаспадаркай у сваім маёнтку (1,5 тысячы дзесяцін) Быў жанаты з Аленай Аскеркай, з якой меў сына Станіслава.
6 лютага 1907 года быў абраны ў Дзяржаўную думу Расійскай імперыі другога склікання ад агульнага складу выбаршчыкаў Віленскага губернскага выбарчага сходу. Член аграрнай камісіі ІІ Думы.
18 кастрычніка 1907 года абраны ў Дзяржаўную думу Расійскай імперыі трэцяга склікання таксама ад агульнага складу выбаршчыкаў Віленскага губернскага выбарчага сходу. Н. Н. Ольшанскі — складальнік зборніка біяграфій III Дзярждумы, запісаў яго у сябры фракцыі «Польскага кола», прадстаўніком «Польска-Літоўска-Беларускай группы». Адпаведна з навейшымі крыніцамі, уваходзіў ў «группу Заходніх ускраінаў», дзе быў адзіным прайшоўшым у Думу прадстаўніком ад партый «краеўцаў» («Краёвай партыі Літвы і Беларусі»). Ваньковіч- старэйшы, стаў сябрам шэрагу камісій, намеснікам старшыні зямельнай камісіі, па рыбалоўстве, па чыншы, па разглядзе пытанняў ліквідацыі пасбішчых і лясных сервітутаў у заходніх і беларускіх губернях. Падпісваў законапраекты: «Аб распаўсюджванні Земскага палажэння на вобласць Войска Данскога», «Аб стварэнні землеўпарадкавальных камісій у стэпавых раёнах», «Аб адмене смяротнага пакарання». Дакладчык камісій: па рыбалоўстве, па арэндным пытанні.
Як прыхільнік «краевай ідэі» і прадстаўнік старой зямельнай арыстакратыі, спачатку прыглядаўся да беларускага сацыялістычнага руху і праекту БНР, потым абраў больш надзейны (створаны пры удзеле шляхецкіх колаў) правы пачаткова федэралісцкі праект адраджэння ІІ Рэчы Паспалітай.
Атрымаў паўнамоцтвы яшчэ ад пранямецкай Рэгенцкай рады Каралеўства Польскага ўстанаўліваць дыпламатычныя адносіны паміж Польшчай і УкраінайВ. Ф. Верстюк. Ванькович Станіслав // . З лістапада 1918 года — кіраўнік польскай місіі ў Кіеве ў рангу надзвычайнага пасла і паўнамоцнага міністра Польшчы пры гетмане Паўле Скарападскім.
У часе ІІ Рэчы Паспалітай быў ужо старым чалавекам, буйным земляўласнікам, удзельнікам кансерватыўнага кола «Крэсовых зуброў», які меў шчыльныя кантакты і уплыў у тым праз сына-сенатара Станіслава на вышэйшыя палітычныя колы краіны.
Памёр 5 кастрычніка 1937 года. Пахаваны ў Вільні
Крыніцы
Літаратура Государственная дума Российской империи: 1906—1917. Б. Ю. Иванов, А. А. Комзолова, И. С. Ряховская. Москва. РОССПЭН. 2008. C. 80. Дата обращения: 23 марта 2017. Архивировано из оригинала 14 сентября 2016 года. Боиович М. М. Члены Государственной думы (Портреты и биографии). Второй созыв. М. 1907. С. 17. Дата обращения: 23 марта 2017. Архивировано 5 июня 2021 года. Боиович М. М. Члены Государственной думы (Портреты и биографии). Третий созыв. М.: Тип. Товарищества И. Д. Сытина. 1909. С. 18. Дата обращения: 23 марта 2017. Архивировано из оригинала 22 января 2015 года. 3-й созыв Государственной Думы: портреты, биографии, автографы. — Санкт-Петербург: издание Н. Н. Ольшанскаго, 1910. Табл 34. Дата обращения: 23 марта 2017. Дорошенко Д. Історія України 1917—1923. — Ужгород, 1930. — Т. 2.
Спасылкі
Катэгорыя:Дыпламаты Польшчы