Кацярына Масэ () — беларуская паэтка, перакладчыца, мастачка. Сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі.

Жыццяпіс Нарадзілася ў Мінску ў 1997 годзе.

Пачала пісаць вершы ў дзяцінстве. Неўзабаве прыватнае выдавецтва зацікавілася творчасцю 14-гадовай гадовай паэткі, і вершы папярэдне аддалі на ацэнку пісьменніку Міхасю Пазьнякову. Той заўважыў талент і кніжачку хутка выпусцілі ў серыі «Мінскія маладыя галасы», якую рыхтуе гарадское аддзяленне Саюзу пісьменнікаў. Так у 2012 годзе Кацярына Масэ апынулася ў літаратурным асяродкуКацярына Масэ — самая маладая з літаратараў Саюза пісьменнікаў Беларусі Беларусь сегодня, 4.03.2015.

Навучалася у МДЛУ. Друкавала ў часопісе «Маладосць» пераклады з нямецкай мовы, вяла рубрыку «Код паэзіі»Наша слова, 10.03.2021.

Некаторыя свае кнігі, такія як «Беланоч», аздобіла сваімі малюнкамі.

Прыкладна з 2019 года займаецца выцінанкаю. У 2025 годзе ў Дзяржаўным музею гісторыі беларускай літаратуры адбылася выстава яе работ. Працы Кацярыны — гэта плод сінтэзу старажытных сэнсаў і стылістыкі з сучасным бачаннем і эстэтыкай. Яна стварае як класічныя карціны ў тэхніцы выцінанкі, так і вялікафарматныя выцінаныя палотны.

Творчасць 2012 — «Льецца святло ў маё акно» 2015 — «Двайковы код» 2016 — «Аўтакамунікацы… Я» 2017 — «Беланоч» 2026 — «Плод дрэва тварэння»

Узнагароды Лаўрэатка міжнароднага паэтычнага конкурсу «Залатая страфа — 2012», Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу, прысвечанага юбілею Я. Коласа і Я. Купалы (2012).

Крыніцы

Спасылкі Кацярына Масэ, Аўдыятэка ПЭН-цэнтру

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі