У́меа () — горад на поўначы Швецыі, цэнтр аднайменнай камуны і лена Вестэрботэн.
Насельніцтва — 83 249 жыхароў (па стане на 2015 год; з іх каля трэці — студэнты); найбуйнейшы па колькасці насельніцтва горад Паўночнай Швецыі і дванаццаты сярод найбуйнейшых гарадоў краіны).
У горадзе працуе самы вялікі ў паўночнай Швецыі ўніверсітэт. Пры ўніверсітэце працуе шпіталь. Умеа з’яўляецца цэнтрам медыцынскіх даследаванняў у Швецыі.
Умеа быў абраны культурнай сталіцай Еўропы на 2014 год (разам з Рыгай).
Гісторыя
Умеа ўпершыню згадваецца пад 1314 і паўторна пад 1320 годам. У XV стагоддзі Умеа, як і ўвесь Норланд актыўна каланізуецца шведамі і становіцца важным гандлёвым цэнтрам. Свае першыя гарадскія прывілеі Умеа атрымаў у 1588 годзе, калі ён яшчэ знаходзіўся ў 5 км на захад ад сучаснага цэнтра горада. Аднак ужо ў 1590 годзе рака Умеэльвен выйшла з берагоў і затапіла горад: ён часова прыходзіць у заняпад. У 1621 годзе кароль Густаў II Адольф адпраўляе свайго прадстаўніка з мэтай аднавіць горад на больш высокім месцы. Ужо праз год Умеа зноў атрымаў гарадскі прывілей, а ў 1637 годзе стаў адміністрацыйным цэнтрам лена Вестэрботэн. Цікава, што насельніцтва горада складала ў гэты час усяго сорак чалавек. У 1646 Умеа атрымаў канчатковыя гарадскія прывілеі. З 1714 па 1721 гады, у ходзе Вялікай Паўночнай вайны, горад шматразова быў спалены расійскімі войскамі, якія займалі горад і пазней — у 1809 годзе. У канцы XIX стагоддзя да таго пераважна драўляны горад быў мадэрнізаваны, у ім з’явіліся шырокія вуліцы, уздоўж якіх былі высаджаны бярозавыя алеі. З гэтага часу горад атрымаў мянушку «Горад бяроз». У 1965 годзе ў Умеа быў заснаваны першы ў Норландзе ўніверсітэт: з таго часу насельніцтва горада больш чым падвоілася.
Выдатнасці
(1501—1508 гады) Неагатычная Гарадская царква (1894) Ратуша (1890) Музей лена Вестэрботэн Парк скульптур Умедален
Гл. таксама Апеляцыйны суд Верхняга Норланда Вёска Родасэль Віла Шарынска Вэнортспаркен Зялёны агонь, Умеа Культурвэвен Кур’ер Вестэрботэна Кюркброн, Умеа Музей малюнкаў, Умеа Норландская опера Спаркен Старая турма, Умеа Старгатан Умеа Энергі Уместан Цэнтральны вакзал Умеа
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Швецыі