Радыё «Рокс» — радыёстанцыя, якая была створана як рускамоўная радыёстанцыя у г. Осла (Нарвегія) і вяшчала праз спадарожнік на СССР, у 1991 г. узнікаюць яе офісы ў Маскве і Санкт-Пецярбургу на частотах 103,0 і 102,0 МГц адпаведна; у 1992 г. «Рокс» з'яўляецца ў БеларусіИстория // Сайт Радио Рокс. У Беларусі пазіцыяніруе сябе як "найстарэйшы брэнд у гісторыі FM-вяшчання Беларусі і першая камерцыйная FM-станцыя на тэрыторыі БеларусіО радио // Сайт Радио Рокс".
Фармат вяшчання мяняўся з цягам часу. З пачатку гэта была рок-музыка: класічны рок: The Beatles, Deep Purple, Led Zeppelin, Black Sabbath, Queen; сучасны: Radiohead, Green Day, Depeche Mode, R.E.M.. Паступова формат змяніўся на карысць шансона. У Расіі з 15 жніўня 2000 г. «Рокс» змяніла радыё «Шансон». У Беларусі радыёстанцыя дзейнічае пад назвамі «Радыё Рокс Беларусь» і «Радыё Рокс М» і там "гучаць толькі душэўныя і лірычныя песні на рускай мове, якія адносяцца да шансона, папулярнай эстраднай песні, а таксама да неашансонаОписание «Радио Рокс Беларусь» на Рrfm.ru".
Праграмы Радыё Рокс Беларусь На подъеме (вядучыя: Наталля Ладыгіна, Сцяпан Любімаў); Легкие будни (вядучыя: Антон Шэлест, Вялянціна Ласоўская); Был бы повод (вядучыя: Наталля Ладыгіна, Іна Васільева)Программы// Сайт Радио Рокс.
Вяшчанне ў FM-дыяпазоне Беларусі Мінск: 102.1 Віцебск: 103.0 Магілёў: 103.4 Гродна: 106.9 Гомель: 102.6 Брэст: 101.2 Салігорск: 90.3
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт радыёстанцыі ў Беларусі
Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі