Лепацынкліс (Lepocinclis) — род эўгленавых водарасцей.
Апісанне Каля 40 прэснаводных відаў трапляюцца ў невялікіх вадаёмах і рэках, планктонныя і бентасныя арганізмы. Многія віды здольны жыць у вельмі забруджанай вадзе, могуць выклікаць яе цвіценне.
Эліпса-, верацёна-, радзей шарападобныя аднажгуцікавыя рухомыя арганізмы (плаваючы, верцяцца вакол падоўжанай восі) з шчыльным, часта бурым перыпластам, счэрчаны спіральнымі ці падоўжанымі штрыхамі або рэбрамі, з адросткам на заднім канцы цела. Жгуцік розных памераў. Ёсць вочка. Хларапласты пласціністыя, пасценныя, акруглыя, дробныя, без пірэноідаў. Па баках размешчана па аднаму парамілонаваму зерню, якія высцілаюць клетку пасценна.
Размнажэнне — падоўжанае дзяленне клеткі. Здольны знаходзіцца ў пальмелепадобным стане.
Літаратура
Катэгорыя:Эўгленавыя водарасці