Серджа Карбучы (; , — , ) — італьянскі кінарэжысёр і сцэнарыст, найбуйнейшы пасля Серджа Леонэ прадстаўнік спагеці-вестэрна.
Першы камерцыйны поспех да Серджа Карбучы прыйшоў з выхадам яго фільма «Джанга» з Франка Нера ў галоўнай ролі. Стужка была знята ў жанры спагеці-вестэрна і вылучалася сярод іншых фільмаў гэтага кірунку залімітавым для свайго часу узроўнем жорсткасці і гвалту. Гэта стала адметнай рысай вестэрнаў Карбучы, як «чорны гумар» і налёт сацыяльнай крытыкі левага кшталту, які адлюстроўваў камуністычныя перакананні рэжысёра.
У перыяд 1970—1980 гадоў Серджа Карбучы пераважна здымаў камедыі, галоўныя ролі ў якіх часта выконваў Адрыяна Чэлентана. Многія з гэтых камедый карысталіся вялікай папулярнасцю як у Італіі, так і за яе межамі. Гэтыя фільмы даволі рэдка ўспрымалі сур’ёзна многія крытыкі, аднак на кар’еры Карбучы гэта не адбілася. Менавіта ў гэты перыяд з’явіліся фільмы «Блеф», «Сіньёр Рабінзон», «Сінг-Сінг», «Няздачлівы папарацы» і іншыя.
У фільмах Корбучы здымаліся Адрыяна Чэлентана, Энтані Куін, Франка Нера, Капучынэ і іншыя.
Крыніцы
Катэгорыя:Кінарэжысёры Італіі