Ліён Жуо (; , , — , ) — рэфармісцкі дзеяч французскага і міжнароднага прафсаюзнага руху.

Біяграфія і палітычная дзейнасць У 1909-40 і 1945-47 сакратар французскай Усеагульнай канфедэрацыі працы (УКП). У пачатку 20 ст. падтрымліваў анарха-сіндыкалісцкія «ультралевыя» лозунгі, у гады Першай сусветнай вайны 1914-18 стаў правадніком палітыкі «святога яднання» і супрацоўніцтва з буржуазіяй. Уваходзіў у склад французскай дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919-20. Быў членам Міжнароднага бюро працы пры Лізе Нацый. У 1919-40 адзін з лідараў Амстэрдамскага інтэрнацыяналу прафсаюзаў. Супернік Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і камуністычнага руху. Выступаў супраць стварэння адзінага працоўнага фронту. У 1947 адзін з арганізатараў расколу ВКТ і стварэння прафесійнага аб'яднання «Форс уврыер», які Жуо спрабаваў супрацьпаставіць УКП. У 1947 Жуо быў абраны старшынёй Эканамічнага савета Францыі, у 1949 — старшыня Савета Еўрапейскага руху.

Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія міру (1951).

Спасылкі Біяграфія Жуо Леона на сайце Нобелесвкой прэміі Жуо Леон на сайце Find-A-Grave

Катэгорыя:Палітыкі Францыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Францыі Катэгорыя:Праваабаронцы Францыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі Катэгорыя:Вязні канцлагера Бухенвальд Катэгорыя:Сіндыкалісты Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз