, састарэлая гістарычная назва  — самы вялікі востраў Японскага архіпелага.

Геаграфія thumb|left|250px|Вулкан Фудзі — найбольш вядомы аб'ект на востраве і ва ўсёй Японіі Даўжыня вострава 1300 км, шырыня вар'іруецца ад 50 да 230 км, яго сумарная плошча складае 230 500 км ², прыкладна 60 % усёй плошчы Японіі. Востраў Хонсю ледзь меншы за востраў Вялікабрытанія (Брытанскія астравы). Працягласць берагавой лініі 5450 км.

Рэльеф Хонсю гарысты. Сярод гор шмат вулканаў. Найбуйнейшы з іх — гара Фудзі (3776 м.), з'яўляецца сімвалам Японіі. Дзякуючы ёй Хонсю з'яўляецца 7-м самым высокім востравам свету. Найбуйнейшая рака вострава — рака Сінана. Клімат Хонсю вельмі разнастайны — ад кантынентальнага на поўначы да субтрапічнага на поўдні. Горы вострава адказваюць за розніцу ў клімаце паўднёва-ўсходняй (ціха-акіянскай) і паўночна-заходняй (японскага мора) частак вострава.

На Хонсю часта здараюцца землетрасенні, паколькі востраў знаходзіцца на стыку 3 фармацыйных пліт.

Рэгіёны і прэфектуры Востраў умоўна падзелены на пяць рэгіёнаў, і ўключае 34 прэфектуры, уключаючы Токіа. Рэгіёны Цюгоку (заходні), Кансай (паўднёвы, на ўсход ад Цюгоку), Цюбу (цэнтральны), Канто (усходні) і Тахоку (паўночны). Таксама ў склад гэтых прэфектур уваходзяць некаторыя дробныя астравы, найбольш прыкметныя з іх астравы Агасавара, Садо, Ідзу-Осіма і Авадзі.

Тахоку — прэфектуры Аомары, Іватэ, Міягі, Акіта, Ямагата, Фукусіма. Канто — прэфектуры Ібаракі, Татыгі, Гуму, Сайтама, Тыба, Токіа, Канагава. Цюбу — прэфектуры Ніігата, Таяма, Ісікава, Фукуі, Яманасі, Нагана, Гіфу, Сідзуока, Айты. Кансай — прэфектуры Міэ, Сіга, Кіёта, Осака, Хіёга, Нара, Вакаяма. Цюгоку — прэфектуры Таторы, Сіманэ, Акаяма, Хірасіма, Ямагуты.

Гарады На востраве Хонсю размешчаны найбуйнейшыя японскія гарады: Токіа, Іакагама, Осака, Кіёта, Хірасіма і інш.

Насельніцтва Да канца XIX стагоддзя востраў засялялі таксама айны, якія былі цалкам выцеснены на востраў Хакайда японцаміХонда Кацуіці (2000). Harukor: an Ainu woman's tale. . p. 7.. Агульнае насельніцтва вострава — 100 000 000 чалавек (2010 год).

Гл. таксама Геаграфія Японіі Хакайда Кюсю Сікоку

Спасылкі

Катэгорыя:Астравы Японіі