Юзаф Ежы (Іосіф Георг) Гільцэн, Хільцэн, Гільцэн, Гільзен (Hülsen, Hylzen, Ilzen) герба Гільзэн ( — у Рыме) — ваявода мсціслаўскі (з 1770), ваявода мінскі (з 1767), кашталян інфлянцкі (з 1760), камергер (шамбелан) караля Аўгуста III, стараста браслаўскі, заснавальнік масонства ў Рэчы Паспалітай.

Біяграфія

Сям’я і юнацтва Паходзіў з рыцарскай сям’і, якая прыбыла ў Лівонію з Вестфаліі ў шэрагах Тэўтонскага ордэна каля 1260 года. На працягу некалькіх стагоддзяў Гільцэны служылі рыцарамі ў манастырскіх структурах, а пазней у Лівонскай галіне Тэўтонскага ордэна, які ўтварыўся з былога Лівонскага ордэна. Калі ў выніку секулярызацыі і Віленскай уніі (1561) Лівонія і Курляндскае і Земгальскае герцагства былі далучаны да Вялікага княства Літоўскага, а пазней да Рэчы Паспалітай, сям’я паступова паланізавалася. У канцы XVII стагоддзя, разам з шэрагам іншых лівонскіх сем’яў, Гільцэны прынялі каталіцызм і паступова замацаваліся на пасадах у Інфлянцкім ваяводстве і ВКЛ. Яго дзед, Ежы Канстанцін (1673—1737), быў камергерам Аўгуста II і старастам Марыенгаўзена. Яго бацька, Ян Аўгуст, быў Інфлянцкім кашталянам і Мінскім ваяводам. Пасля смерці першай жонкі бацька ажаніўся каля 1735 года з Канстанцыяй Плятэр, дачкой Яна Людвіка, Інфлянцкага ваяводы. Акрамя Юзафа Ежы, у Яна Аўгуста і Канстанцыі Плятэр было трое дзяцей: Юстыніян, Ганна Разалія і дачка, імя якой невядомае.

Юзаф Ежы, хутчэй за ўсё, нарадзіўся і вырас у сямейнай інфлянцкай рэзідэнцыі ў Дагдзе, размешчанай на мяжы Дзвінскага і Рэжыцкага паветаў. Калі яму споўнілася трынаццаць гадоў, бацька публічна прадставіў яго на выпускной цырымоніі і філасофскіх дыспутах выкладчыкаў Віленскага ўніверсітэта, цалкам прысвечаных Юзафу Ежы. Адукацыяй маладога Гільзэна спачатку кіраваў яго энцыклапедычна эрудаваны, па-асветніцку настроены і спрактыкаваны бацька, а з 1750 года — Караль Вырвіч. У яго суправаджэнні Юзаф Ежы адправіўся ў замежнае падарожжа ў 1752 годзе. Прыбыўшы ў Вену 28 кастрычніка 1752 года, ён вывучаў гісторыю, філасофію, рыторыку, матэматыку і архітэктуру ў Калегіуме Тэрэзіянум. Пасля здачы экзаменаў і заканчэння школы ў маі 1753 года ён адправіўся ў Парыж. У сталіцы Францыі ён наведваў Французскую акадэмію (дзе яго захаплялі лекцыі Жана-Антуана Нале) і браў прыватныя ўрокі верхавой язды, фехтавання, танцаў, малявання і ігры на флейце. Падчас перапынкаў у занятках ён наведваў цэрквы, сады, палацы, кафэ і кунсткамеры, а таксама сустракаўся з многімі знакамітымі асобамі — імператрыцай Марыяй Тэрэзай, каралём Людовікам XV, князямі Свяшчэннай Рымскай імперыі і шматлікай арыстакратыяй у кожным горадзе. Падчас знаходжання ў Парыжы ён таксама сустрэўся са Станіславам Аугустам Панятоўскім, будучым каралём, які быў там праездам. Падчас свайго амаль двухгадовага адукацыйнага «Гран тура» Гільцэн наведаў Свяшчэнную Рымскую імперыю, Францыю, Бельгію і Рэспубліку Злучаных правінцый.

Палітычная кар’ера Пасля вяртання з-за мяжы ў 1754 годзе Хільзэн стаў пажом і камергерам (шамбеланам) Аўгуста IIIKontynuacya Dyaryusza od Roku 1754 Mca Augusta 25 Dnia we Gdańsku, rękopis Biblioteki Uniwersytetu Wileńskiego, sygn. F1-D1124, s. 1–25.. Падчас перапынкаў у прыдворнай службе ён пастаянна падарожнічаў паміж роднымі Інфлянтамі, Гданьскам і Варшавай, навучаючыся кіраваць маёнткамі і камунікаваць у магнацкім таварыстве. Менавіта тады ён атрымаў свой першы палітычны вопыт, далучыўшыся да партыі каралеўскіх прыхільнікаў у якасці пасла на вальным сойме ў 1754 годзеDiarjusze sejmowe z wieku XVIII. T. III. Diarjusze sejmów z lat 1750, 1752, 1754 i 1758, Warszawa 1937, s. 247., на Дынабургскім інфлянцкім сойміку ў 1756 годзе і ў 1758 годзе на Браслаўскім павятовымскім. У лістападзе 1757 года Ян Аўгуст перадаў яму пасаду Браслаўскага старасты. У наступныя гады ён праводзіў там дэпутацкія і пасольскія соймікі ў інтарэсах Ежы Аўгуста Мнішака і партыі Радзівілаў. У 1759 годзе, дзякуючы пратэкцыі Міхала Казіміра Радзівіла, ён атрымаў генеральскае званне. У 1760 годзе, пасля адмовы Яна Юстыніяна Няміровіча Шчыта, ён стаў Інфлянцкім кашталянам (сенатарская пасада), а ў 1762 годзе атрымаў ордэн Белага Арла. Пасля ўваходжання ў Сенат Рэчы Паспалітай ён пачаў цалкам самастойную палітычную дзейнасць.

Смерць Аўгуста III стала паваротным момантам. Гільзэн пакінуў гетманскую партыю яшчэ да выбараў і далучыўся да Станіслава Панятоўскага, то бок «Фаміліі». Пасля абрання сабе новага "гаспадара" Гільзэн паступова выбудоўваў сваю новую пазіцыю, дзякуючы супрацоўніцтву з канцлерам Міхалам Фрыдэрыкам Чартарыйскім на сойміках. Ён стаў выбаршчыкам Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад Інфлянцкага ваяводства ў 1764 годзеAkt elekcyi Roku Tysiąć Siedemset Sześćdziesiątego Czwartego, Miesiąca Sierpnia, Dnia dwudziestego siódmego, s. 112..

Пасля смерці бацькі (14 лютага 1767 г.) ён атрымаў у спадчыну не маёнтак Асвея і кароль аддаў яму вакантную на той момант пасаду Менскага ваяводы. 8 мая 1767 г. ён быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава. У тым жа годзе ён стаў маршалкам Вярхоўнага трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У якасці старшыні Трыбунала ён адмовіўся далучыцца да Слуцкай і Торунскай канфедэрацый, а пазней і да Радамскай канфедэрацыі, і рашуча выступаў супраць палітычнай дзейнасці Мікалая Рапніна. На Рапнінскім сойме ён стаў адным з двух старшынь соймавай дэлегацыі. У бурлівы перыяд Барскай канфедэрацыі Гільзэн быў праціўнікам канфедэратаў і прыхільнікам Расіі. Пры падтрымцы расійскіх паслоў ён шантажаваў караля, які быў вымушаны ўзнагародзіць яго новымі тытуламі. У 1768 г. ён быў прызначаны з Сената ў асесарскі суд Вялікага Княства ЛітоўскагаKolęda Warszawska na rok 1768, [b.n.s.].. У 1770 годзе ён стаў Мсціслаўскім ваяводам.

Нягледзячы на тое, што пасля Першага падзелу Гільзэну ўдалося захаваць большую частку сваіх маёнткаў і пасад, яго кар’ера спынілася. Расчараваны тым, што ня быў абраны ў Пастаянную раду і не атрымаў далейшых павышэнняў, ён пастаянна звяртаўся да караля з прашэннямі аб павышэнні. У рэшце рэшт, ён адштурхнуў ад сябе Станіслава Аўгуста, які перастаў падтрымліваць яго кар’еру каля 1775 года. Калі Антоні Тызенгаўз стаў лідарам прыдворнай партыі ў Літве, Гільзен, не жадаючы падпарадкоўвацца яму, паступова адышоў ад палітычнай дзейнасці. У 1776 годзе ён падпісаў акт канфедэрацыі Анджэя МакронаўскагаVolumina Legum, t. VIII, Petersburg 1860, s. 527..

Масонская дзейнасць 30 красавіка 1774 года Гільзэн разам з Янам Лукашам Ту дэ Сальвертам, Каралем Генрыкам дэ Хейкінгам і Ежы Вельгорскім заснаваў дабрачыннае таварыства пад назвай «Ордэн дасведчаных сяброў» (). Пасля прыняцця некалькіх новых сябраў кіраўніцтва «Ордэна» пажадала кіраваць новай масонскай ложай без пасярэднікаў. Таму да канца 1774 года яна была пераўтворана ў часовую і схаваную ложу «Bon Pasteur», якая таксама мела філіял у Вільні. Неўзабаве група пачала імкнуцца цалкам вызваліцца ад нямецкага ўплыву і стварыць незалежную масонскую штаб-кватэру ў Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы расійскіх масонаў ложа заявіла пра сябе на масонскім форуме і зацвердзіла кіраўніцтва будучай прысутнасці. Такім чынам, была створана Вышэйшая Шатландская рада Вялікага Польскага Усходу () на чале з Юзафам Ежы Гільзэнам. Масонская кар’ера Гільзэна дасягнула сваёй вяршыні, калі ён стаў Вялікім Майстрам ложы-маткі ўсіх польскіх масонаў «Кацярыны пад Паўночнай зоркай» (1778). Акрамя масонскай дзейнасці, Гільзэн таксама належаў да розенкрэйцараў.

Праблемы са здароўем вымусілі Гільзена пакінуць сваю дзейнасць у ложы ў 1780 годзе і з’ехаць на лячэнне за мяжу. У выніку ваявода правёў апошнія шэсць гадоў свайго жыцця ў замежжы. Ен лячыўся і падарожнічаў па Расійскай імперыі (Санкт-Пецярбург, Рыга), Свяшчэннай Рымскай імперыі (Вена), Францыі (Парыж) і Італіі (Рым), дзе памёр і быў пахаваны. Перад смерцю Гільзэн падрыхтаваў тэстамент у духу філантропіі, палажэнні якога так ніколі і не былі выкананыя.

Маёнткі Асновай багацця Гільзэна стаў маёнтак, атрыманы ад бацькі ў 1760 годзе. Ён быў сканцэнтраваны вакол трох вялікіх латыфундый, размешчаных побач адна з адной ва ўсходняй частцы Віленскага ваяводства (Бельмонт) і заходне-паўднёвай частцы Полацкага ваяводства (Германавічы), да якога ў тым жа ваяводстве, толькі на заходне-паўночным ускрайку, пасля смерці бацькі ён набыў Асвею, размешчаную на дарозе Полацк — Рэжыца. Акрамя сваіх прыватных маёнткаў, Гільзен арандаваў каралеўскія маёнткі. Найважнейшым з іх было гродавае Браслаўскае староства. Паколькі гэта быў адзін з пяці паветаў Віленскага ваяводства, пасада старасты гарантавала прэстыж, звязаны з кантролем над мясцовым сеймікам і судовай уладай, а таксама забяспечвала старасце эканоміі (дзяржаўнай маёмасці ў павеце) значны прыбытак. Значна меншы прыбытак яму паступаў з Казуня, размешчанага ў Мазавецкім ваяводстве, і з прускага Пархова. Акрамя атрыманага па запаветах ад бацькі, Юзаф Ежы павялічыў свае ўладанні праз шлюб. Тэрэза Патоцкая перадала яму маёнтак Пшыбышаўка, размешчаны ў Сандамірскім ваяводстве. Імкнучыся пашырыць бацькоўскую спадчыну, Гільзэн праз сваіх адміністратараў і паўнамоцных прадстаўнікоў праводзіў актыўную эканамічную дзейнасць па куплі-продажы-крэдытаванні-заставе маенткаў і таварнай вытворчасці ў іх.

Пасля няўдалых спроб заляцацца да Тэафілы Патоцкай, дачкі Станіслава Патоцкага, ваяводы кіеўскага, і Тэафілы Радзівіл, дачкі Міхала Казіміра Радзівіла, у 1761 годзе Ю. Е. Гільзэн заручыўся і ажаніўся ў Сендзішаве з Тэрэзай Патоцкай, дачкой валынскага ваяводы Міхала Патоцкага і Марцыяны Агінскай. Пасля вяселля маладая пара пасялілася ў Бельмонце, дзе Гільзэн пабудаваў свой палац. 10 студзеня 1762 года ў пары нарадзіўся сын, але ен памёр па невядомых прычынах ва ўзросце трох гадоў, каля 1765 года, і больш дзяцей у іх не было. Яны заставаліся бяздзетнымі да 1777 г., калі Тэрэза пакінула Гільзэна дзеля Шымона Касакоўскага. Пасля разводу, падпісанага 24 мая ў Варшаве, Юзаф Ежы больш не ажаніўся, і адзіным спадчыннікам Гільзэнаў стаў Ідзі, сын Юстыніяна Гільзэна і Катажыны Дзялынскай. Аднак Ідзі быў псіхічна адсталым ад нараджэння і памёр у маладосці (1800), і з яго смерцю мужчынская лінія роду згасла.

Дзённікі Гільцэн пакінуў пасля сябе два падрабязныя дзённікі, напісаныя паміж 1752 і 1754 гадамі, а таксама 1754 і 1759 гадамі. Першы, «Diarium a discussu meo Gedano Viennam 1752 15 septembra», — тыповы для той эпохі дзённік шляхецкага адукацыйнага падарожжа. Напісаны як вынік яго ўласных разважанняў і хронікі паўсядзённых падзей (сёння яго называюць інтымным дзённікам), дакумент падрабязна апісвае падарожжы Юзафа Ежы па краінах Свяшчэннай Рымскай імперыі (Аўстрыя, Баварыя), Каралеўства Францыя (Парыж, Страсбург), Нідэрландаў (Брусель, Амстэрдам) і Прусіі (Берлін). Другі дзённік, «Працяг дзённіка з 1754 года ад 25 жніўня ў Гданьску», — гэта яркае адлюстраванне пачатку яго магнацкай кар’еры, першых крокаў у грамадскім жыцці і грамадскай дзейнасці Гільзэна ад вяртання з-за мяжы да 1759 года. Пасля вымірання сям’і абодва дзённікі, верагодна, апынуліся ў бібліятэцы Касакоўскіх у Войткушках або ў адным з кнігазбораў Плятэраў, адкуль яны трапілі ў бібліятэку былога Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе, а пасля Другой сусветнай вайны былі перададзены ў бібліятэку Віленскага ўніверсітэта.

Крыніцы

Бібліяграфія

Мацук А. Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага (1697—1764 гг.). Vilnius: Logvino literatūros namai, 2022. 850 с. Julian Bartoszewicz, Znakomici mężowie polscy w XVIII wieku. Wizerunki historycznych osób, t. 1–2, Petersburg 1855—1856. Józef Jerzy Hylzen, Juozapo Jurgio Hilzeno 1752—1754 metu keliones dienoraštis/Dziennik podróży Józefa Jerzego Hylzena z lat 1752—1754, wyd. J. Orzeł, A. Pacevičius, S. Roszak, Wilno 2013. Emanuel Rostworowski, Hylzen Józef Jerzy, [w:] PSB, t. 10, Wrocław–Warszawa–Kraków 1962. Łukasz Wróbel, Józef Jerzy Hylzen jako diarysta. Kontynuacja diariusza od roku 1754 miesiąca augusta 25 dnia we Gdańsku, [w:] Egodokumenty. Tradycje historiograficzne i perspektywy badawcze, red. W. Chorążyczewski, A. Pacevičius, S. Roszak, Toruń 2015.