TEDxUlicaMinska — канферэнцыя паводле ліцэнзіі і ў фармаце TED (Technology, Entertainment, Design), якая адбылася 18 красавіка 2026 года ў Варшаве (Польшча). Мерапрыемства было прысвечана ідэям беларускай супольнасці і навуковай дыяспары.. Арганізавана на валанцерскай аснове прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Польшчы (пад кіраўніцтвам Ганны Казловай). Паводле ацэнак СМІ, падзея сабрала каля 300 гледачоў і стала першай канферэнцыяй франшызы TEDx, якую арганізавала беларуская дыяспара ў эміграцыі па-за межамі Беларусі.

Канцэпцыя і гісторыя стварэння Праграма канферэнцыі складалася з выступаў дакладчыкаў (да 10 хвілін) па такіх тэмах, як развіццё тэхналогій, штучнага інтэлекту, радыяцыйнай хіміі, паліталогіі і «эканомікі даверу». Слоганам канферэнцыі стала канцэпцыя «За межамі» (Beyond borders) — канферэнцыя прысвячалася людзям, якія вымушана ці па ўласным выбары перасеклі фізічныя або прафесійныя межы, і працягнулі сваю дзейнасць у іншых краінах. Рабочымі мовамі мерапрыемства сталі беларуская і руская (у адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі да транскрыпцыі і субцітравання TED). Рашэнне аб правядзенні канферэнцыі менавіта ў Варшаве было абумоўлена лакалізацыяй адной з найбуйнейшых і найбольш актыўных супольнасцей беларускіх эмігрантаў.

Адметная асаблівасць мерапрыемства у тым што паколькі ліцэнзаванне TED строга прывязана да мясцовай геаграфіі (і атрымаць ліцэнзію на імя нацыянальнай дыяспары тэхнічна немагчыма), таму беларускай супольнасцю ў эміграцыі быў створаны прэцэдэнт праз выкарыстанне тапоніма «Ulica Mińska» ў Варшаве для кансалідацыі спікераў, пазбаўленых магчымасці выступаць у сябе на радзіме з-за палітычнага і сацыяльнага крызісу. То бок выбар назвы TEDxUlicaMinska стаў кампрамісам паміж жорсткімі геаграфічнымі правіламі ліцэнзавання TED і сімвалізмам: з аднаго боку, імпрэза была прывязаная да рэальнай варшаўскай вуліцы Мінскай (), якая з’яўляецца культурным і крэатыўным цэнтрам горада, з іншага боку — назва служыла прамой эмацыйнай адсылкай да сталіцы Беларусі.

Пляцоўкай для правядзення стала крэатыўная прастора B’Fort, створаная на месцы гістарычных руінаў аднаго з фартоў Варшаўскай крэпасці ХІХ стагоддзя.

Агульная працягласць канференцыі склала больш за 5 гадзін.

Спікеры Праграма канферэнцыі была падзелена на тры тэматычныя блокі па 4 дакладчыка ў блоку, агулам на сцэну выйшлі 11 дакладчыкаў Леў Львоўскі — эканаміст, акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC Аляксандар Смірноў— хірург, нейрафізіёлаг. Анастасія Зайцава—стратэг, ментар Наталка Харытанюк—лінгвіст, паэтка Рыгор Астапеня — палітолаг, заснавальнік ініцыятывы «Цэнтр новых ідэй» і дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House. Таццяна Заміроўская— пісьменніца, журналістка. Па бюракратычных прычынах выступ пісьменніцы Таццяны Заміроўскай дэманстраваўся гледачам у фармаце жывой трансляцыі. Валерый Астрынскі— прадпрымальнік, інвестар Рамі Дхам—праграміст Святлана Волчак— фізік, папулярызатар навукі, сузаснавальніца часопіса Памылка Сяргей Бесараб— навуковец, хімік, эксперт па радыяцыйнай і хімічнай бяспецы Наталля Хадзякова— архітэктар, дызайнер Аркадзь Добкін— IT-прадпрымальнік, заснавальнік кампаніі EPAM Systems.

Гл. таксама TED (канферэнцыя) Папулярызацыя навукі

Галерэя фота

Крыніцы

Катэгорыя:Канферэнцыя TED Катэгорыя:Красавік 2026 года Катэгорыя:2026 год у Польшчы Катэгорыя:Падзеі 18 красавіка Катэгорыя:Папулярызацыя навукі