Народныя ўзброеныя сілы вызвалення Анголы, вядомыя як ФАПЛА (, FAPLA) — ваенная фракцыя часоў грамадзянскай вайны ў Анголе, падначаленая ўраду МПЛА, узброеныя сілы Народнай Рэспублікі Анголы.
Утвораны ў жніўні 1974 года на базе Народнай арміі вызвалення Анголы (Exército Popular de Libertação de Angola, EPLA), баявога крыла партыі МПЛА, якое вяло з 1960-х партызанскую вайну супраць партугальскага валадарства над Анголай. Першапачаткова ФАПЛА складалася з 1500 вайскоўцаў, але да канца 1976 года яе штат рэзка ўзрос да 95 000 чалавек. Значную падтрымку ў фарміраванні арміі маладой дзяржавы аказаў Савецкі Саюз.
У 1988 годзе колькасць ФАПЛА дасягнула 100 000 вайскоўцаў сапраўднай службы і 50 000 рэзервістаў. Арганізацыйна УС НРА ўключалі сухапутныя войскі, апалчэнне, ваенна-паветраныя сілы, сілы супрацьпаветранай абароны, ваенна-марскі флот.
Першапачаткова ў 1975 годзе было створана пяць ваенных акругаўSee also Defense Intelligence Agency, Military Intelligence Summary - Africa South of the Sahara, DDB 2680-104-85, ICOD 15 October 1984, Angola p9-10, declassified by letter dated April 29, 2014.. Да 1983 годзе іх колькасць вырасла да сямі, а да снежня 1985 года — да дзесяці. У пачатку 1988 года акругі былі заменены франтамі: Паўночным (ахопліваў правінцыі Заір, Уіге, Маланжэ, Куанса-Нортэ і Бенга), Усходнім (Луанда-Нортэ, Лунда-Сул і Максіка), Паўднёвым (Куанда-Кубанга, Уіла і Намібэ), Цэнтральным (Біе, Уамба, Бенгела і Куанса-Сул).
У пачатку 1990-х, па выніку мірных перамоў паміж МПЛА і паўстанцамі УНІТА, варагуючыя бакі дамовіліся аб’яднаць свае вайсковыя фарміраванні ў адзіныя ўзброеныя сілы колькасцю ў 50 000 чалавек. Аднак у рэчаіснасці яны ўсё роўна падпарадкоўваліся МПЛА.
Гл. таксама Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Анголе
Крыніцы
Літаратура
'New material in this edition 2011,' original edition 1992.
Катэгорыя:Узброеныя сілы АнголыКатэгорыя:Грамадзянская вайна ў Анголе