Мікалай Юр’евіч Осцік (? — ) — вялікалітоўскі арыстакрат з роду Осцікаў гербу «Трубы».

Сын Юрыя Рыгоравіча Осціка і Ганны з Храптовічаў. Меў братоў Юрыя (ваявода мсціслаўскі і смаленскі) і Рыгора. Вядомы як адзін з уладальнікаў Докшыц. У сярэдзіне XVI стагоддзя ён падарыў сваю частку гэтага паселішча зяцю — князю Льву Сангушку-Кашырскаму, мужу дачкі Ганны.

Памёр у 1564 годзе (або напачатку 1565). Яго сваякі абвінавацілі жонку Ганну (з Друцкіх-Любецкіх) у атручванні мужа.

Крыніцы

Мікалай Юр’евіч