Комплекс старых праваслаўных могілак у Ракаве займае тэрыторыю 1,3 га, знаходзіцца на ўсходняй ускраіне паселішча, пры ўездзе з Мінска.
Найбольш ранняе выяўленае пахаванне датуецца 1827 г. гэта надгробак Крысціны Ланейскай на надгробак нанесены кавалерскі крыж і чэрап з перакрыжаванымі косткамі, што хараткаразуе яго як памятны знак на магіле ўніяткі. Найстарэйшая па часе эпітафія — жалобны тэкст — знаходзіцца на магіле Разаліі Жылінскай 1827 г. (просьба памаліцца за душу памерлай). Эпітафіі пачатку XX ст. — карацейшыя: «Память сыновей», «Памъять Жены и Дътей»). На надгробках, дзе пахаваны дзеці і маладыя людзі ва ўзросце да 31 года бачны раслінны ўзор у выглядзе вянка, нанесенага вакол крыжа.
Захаваныя надмагіллі з’яўляюцца важнай крыніцай вывучэння генеалогіі, гісторыі мовы, гістарычнай антрапанімікі. Адбываліся пахаванні памерлых як уніяцкага так і праваслаўнага веравызнання. Захавалася мураваная ўваходная брама пачатку XIX ст.
Спасылкі
heritage.gov.by
Катэгорыя:Могілкі Беларусі Катэгорыя:Ракаў