Гета ў Саматэвічах (жнівень — лістапад 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў у працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Гісторыя Вёска была акупавана нямецкімі войскамі з 12 жніўня 1941 па 28 верасня 1943.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, акупанты арганізавалі ў мястэчку гета. Гета ў вёсцы праіснавала да лістапада 1941 года. Паводле іншых звестак, гета было знішчана 30 лістапада 1942 года.
У адзін з дзён немцы і калабаранты прыгналі ўсіхмясцовых яўрэяў да загадзя выкапанага рова, загадалі зняць абутак і адзенне і класціся ў яму. Першымі забілі старых і дзяцейЛитин А., Шендерович И. Самотевичи Костюковичского района . Агулам было забіта 169 чалавек (ці каля 200)Кемеров М. Моё местечко Костюковичи .
Памяць На брацкай магіле на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі ў 1957 годзе быў усталяваны абеліск з няправільнай (1943 год) датай масавага забойства. У 2013 годзе помнік заменены на новы.
Крыніцы
Літаратура
СаматэвічыКатэгорыя:Гісторыя Касцюковіцкага раёнаКатэгорыя:Саматэвічы