Трансне́фть — расійская нафтаправодная кампанія, якая кантралюецца дзяржавай. Аператар магістральных нафтаправодаў і нафтапрадуктаправодаў. Штаб-кватэра — у Маскве.
Транснефть — найбуйнейшая ў свеце нафтаправодная кампанія, валодае 68 тысячамі кіламетраў магістральных трубаправодаў, больш за 500 перапамповачнымі станцыямі, больш за 24 млн кубаметраў рэзервуарных ёмістасцяў. Кампанія транспартуе 83% нафты, якая здабываецца ў Расіі, і 30% вырабленых у Расіі нафтапрадуктаў.
Працягласць магістральных нафтаправодаў ПАТ «Транснефть» складае 50,8 тысяч км, нафтапрадуктаправодаў — 16,4 тысяч кмГодовой отчёт ПАО «Транснефть» за 2020 годhttps://www.transneft.ru/u/section_file/56231/2021.06.29_go_dlya_raskritiya__.pdf .
З-за вайны на Данбасе і ўварвання Расіі на Украіну, кампанія знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытаніі і шэрагу іншых краін.
Зноскі
Спасылкі
Афіцыйны сайт кампаніі Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Нафтавыя кампаніі