Дзянніца — беларуская газета Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, заснаваная ў версні 1939 г. пад назвай «Сцяг працы». З мая 1943 г. выходзіла пад назвай «Чырвоны сцяг», з 1961 па 1991 гг. называлася «Савецкая вёска». З першага нумара 1992 г. называецца «Дзянніца», што робіць выданне цёзкай першай савецкай газеты на беларускай мове. Выходзіць на беларускай і рускай мовах у г. Шчучын тыражом у 7602 экземляры па серадах і суботахДзянніца // База «СМІ Беларусі».
Цікавыя факты У 2016 г. было апублікавана даследванне наведвання сайта газеты, паводле дадзеных якога у дзень на сайце бываюць каля 300 унікальных наведвальнікаў, а ў тыдзень — каля 1500Смарига В.Ю. САЙТ РАЙОННОЙ ГАЗЕТЫ «ДЗЯННІЦА» КАК СРЕДСТВО КОММУНИКАЦИИ С АУДИТОРИЕЙ. Былы галоўны рэдактар газеты Таццяна Ступакевіч атрымала нагрудны знак «Выдатнік друку БеларусіДзянніца // База «СМІ Беларусі»». У рэдакцыі газеты ёсць свой музейПрэзентацыйны ролік пра рэдакцыю "Дзянніцы" // YouTube. На сайце газеты быў форум для абмяркавання мясцовых падзей, ён захаваўся выключна ў архіўным выглядзеАрхіў форума газеты «Дзянніца».
Радыёпраграма «Вячэрнія зарніцы» 8 ліпеня 1997 г. пры рэдакцыі газеты «Дзянніца» была створана радыёпраграма «Вячэрнія зарніцы». Да 2014 г. выходзіла па правадной сетцы, потым на хвалі 66,98 МГц УКХ тройчы на тыдзень на рускай і беларускай мовахВечерние зарницы // База «СМІ Беларусі»Дзяница // Schuchyn, 31.03.2012. Па стане на 2026 г. інфармацыі аб дзейнасці перадачы, спыненні яе дзейнасці і архіваў запісу не знойдзена.
Крыніцы
Спасылкі Сайт газеты Прэзентацыйны ролік пра рэдакцыю «Дзянніцы» (YouTube) Старонка УКантакце Старонка на Аднакласніках Тэлеграм канал Facebook Instagram YouTube-канал Блог у Яндэкс Дзэн Смарига В. Ю. САЙТ РАЙОННОЙ ГАЗЕТЫ «ДЗЯННІЦА» КАК СРЕДСТВО КОММУНИКАЦИИ С АУДИТОРИЕЙ
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Шчучынскі раён