Мінас () — легендарны цар Крыта, герой шматлікіх грэчаскіх міфаў, у т.л. пра Тэсея і Мінатаўра, Дэдала і Ікара.

Лічыўся сынам Зеўса і Еўропы. Старажытнагрэчаская гістарычная традыцыя прыпісвае яму стварэнне першага на Крыце заканадаўства і магутнай марской дзяржавы, якая ў XVII—XV стст. да н.э. панавала на Эгейскім моры. Сучасная гістарыяграфія ўмоўна падзяляе старажытную гісторыю Крыта на 3 мінойскія перыяды (ад імя Мінаса).

Гл. таксама Мінойская цывілізацыя Эгейская культура

Крыніцы

Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Міфы Крыта Катэгорыя:Гісторыя Крыта