Прэмія Акадэміі кінэматаграфічных мастацтваў і навук (), паўафіцыйна з 1940-х вядомая як «Оскар» () — галоўная штогадовая нацыянальная кінапрэмія ЗША. Цырымонія ўручэння прэміі транслюецца ў дзясятках краін у жывым эфіры.

Узнагарода, задуманая кіраўніком амерыканскай кінастудыі «Metro-Goldwyn-Mayer» Луісам Бартам Маерам у 1929 годзе для заахвочвання дзеячаў кіно, якія ўнеслі значны ўклад у кінематограф ЗША і яго развіццё, з’яўляецца адной з найстарэйшых рэгулярных і цяпер дзеючых кінапрэмій у свеце.

Намінацыі прэміі

Асноўныя намінацыі У наш час прэмія «Оскар» уручаецца па 24 асноўным намінацыям: Намінацыя Англійская назва З якога года існуе Найлепшы фільм года Best Picture 1929 Найлепшая мужчынская роля Best Actor in a Leading Role 1929 Найлепшая жаночая роля Best Actress in a Leading Role 1929 Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка Best Art Direction 1929 Найлепшая аператарская праца Best Cinematography 1929 Найлепшая рэжысура Best Director 1929 Найлепшы сцэнарый-адаптацыя Best Adapted Screenplay 1929 Найлепшы гук Best Sound 1930 Найлепшы анімацыйны кароткаметражны фільм Best Animated Short Film 1931 Найлепшы мастацкі кароткаметражны фільм Best Live Action Short Film 1931 Найлепшая музыка Best Original Score 1934 Найлепшая песня Best Original Song 1934 Найлепшы мантаж Best Film Editing 1935 Найлепшая мужчынская роля другога плану Best Actor in a Supporting Role 1936 Найлепшая жаночая роля другога плану Best Actress in a Supporting Role 1936 Найлепшыя візуальныя эфекты Best Visual Effects 1939 Найлепшы арыгінальны сцэнарый Best Original Screenplay 1940 Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм Best Documentary Short Film 1941 Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм Best Documentary Feature Film 1943 Найлепшы фільм на замежнай мове Best Foreign Language Film 1947 Найлепшы дызайн касцюмаў Best Costume Design 1948 Найлепшы грым і прычоскі Best Makeup and Hairstyling 1981 Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм Best Animated Feature 2001 Найлепшы кастынг Best Casting 2025

Адмысловыя намінацыі Апроч асноўных намінацый, «Оскары» ўручаюцца таксама і ў спецыяльных намінацыях. Іх уладальнікі вызначаюцца спецыяльна створаным камітэтам Акадэміі і ўручаюцца па-за асноўнай цырымоніяй. У наш час такіх намінацый 6: Мемарыяльная ўзнагарода імя Ірвінга Тальберга, якая ўручаецца за выдатны прадзюсарскі ўнёсак у развіццё кінавытворчасці. Гуманітарная ўзнагарода імя Джына Хершолта, што ўручаецца асобе, так ці інакш звязанай з кінематографам, за выдатныя гуманістычныя дасягненні. Ганаровы «Оскар», які ўручаецца за вялікі ўнёсак у развіццё кінамастацтва і за заслугі перад Акадэміяй. «Оскар» за навуковыя і тэхнічныя дасягненні і за мастацкія фільмы, што прысуджаецца фільмам, пастаўленым студэнтамі кінематаграфічных ВНУ ЗША.

Састарэлыя намінацыі У першыя гады існавання Оскара рэжысёры намінаваліся ў дзвюх катэгорыях — найлепшы рэжысёр драмы і найлепшы рэжысёр камедыі. Аналагічна, на «лёгкую» і «сур’ёзную» падраздзялялася і праца кампазітараў. З 1930-х па 1960-я гады прэміі за найлепшы фільм, найлепшую працу мастака і дызайнера касцюмаў асобна ўручаліся за чорна-белае і каляровае кіно. Таксама ў розныя гады існавалі і намінацыі, якія цяпер адышлі ў нябыт: Найлепшы памочнік рэжысёра — з 1933 па 1937 Найлепшая харэаграфія — з 1935 па 1937 Найлепшыя тэхнічныя эфекты — у 1929 Найлепшая музыка — адаптацыя ці аранжыроўка Найлепшы каляровы кароткаметражны фільм — з 1936 па 1937 Найлепшы кароткаметражны фільм, зняты ўжывую на 2 бабіны — з 1936 па 1956 Найлепшы наватарскі кароткаметражны фільм — з 1932 па 1935 Найлепшая арыгінальная літаратурная першакрыніца — з 1929 па 1956 Найлепшыя тытры — у 1929 Найлепшая ўнікальная і мастацкая якасць выканання — у 1929 Моладзевая ўзнагарода Акадэміі — з 1934 па 1960

Крыніцы

Спасылкі

База даных па ўсіх намінантах і пераможцам Як вырабляюць оскараўские статуэткі

Oscar-Winning Performance Scene (файл метак KMZ для Google Earth)

Катэгорыя:Кінапрэміі ЗША Катэгорыя:З’явіліся ў 1929 годзе