Днём 18 мая 2026 года ў Сан-Дыега, штат Каліфорнія, ЗША, двое ўзброеных падлеткаў напалі на ісламскі цэнтр, забіўшы траіх, пасля чаго здзейснілі самагубства.

Ход падзей У 9:42 раніцы 18 мая 2026 года, прыкладна за дзве гадзіны да нападу, маці аднаго з падазраваных патэлефанавала ў паліцыю і паведаміла, што яе сын схаваўся, разам з яе машынай і трыма адзінкамі зброіMom of San Diego mosque suspect called 911 to report missing guns hours before shooting. Як дадала жанчына, хлопчык выяўляў суіцыдальныя паводзіны і знаходзіўся з іншым чалавекам, абодва былі апранутыя ў камуфляжную вопратку.

У 11:43 яны пад’ехалі на машыне і адкрылі стральбу ў будынку ісламскай школы «Аль-Рашыд» каля ўваходу ісламскага цэнтра. Першай ахвярай стаў ахоўнік, які аказаў нападнікам супраціў і паспеў папярэдзіць аб атацы людзей у будынку. У школе пачалася экстранная эвакуацыя. Далей зламыснікі ўвайшлі ў мячэць, але іх выманілі на вуліцу двое мужчын, якія затым былі забітыя на паркоўцы.

У 11:47 супрацоўнікі паліцыі Сан-Дыега прыбылі на месца здарэння і выявілі трох загінулых дарослых людзей.

У 11:52 нападнікі пры ўцёках з машыны адкрылі агонь па садоўніку ў жылым квартале. Аднак мужчына не пацярпеў праз тое, што куля адскочыла ад ахоўнай каскі.

Праз некалькі хвілін пасля стральбы падлеткі здзейснілі самагубства ў пары кварталаў ад ісламскага цэнтра.

Нападнікі У машыне, з якой адбывалася страляніна, былі выяўленыя двое нападнікаў — 17-гадовы Кейн Кларк і 18-гадовы Калеб Васкез. Абодва былі грамадзянамі ЗША. На зброі стралкоў былі напісаныя словы і сімвалы, якія распальваюць нянавісць, ісламафобскія надпісы, сцягі і жэтоны, а на каністры каля машыны меўся сімвал СС. Таксама была знойдзена перадсмяротная запіска.

Ахвяры Загінулі трое супрацоўнікаў цэнтра: 51-гадовы ахоўнік Амін Абдула, 57-гадовы настаўнік Махамед Надэр, 78-гадовы вартаўнік Мансур Казіх (ён жа Абу Эз, працаваў у цэнтры з моманту яго пабудовы ў 1980-х гадах).

Реакцыя Начальнік дэпартамента паліцыі Сан-Дыега Скот Уол і старшыня савета дырэктараў мячэці Ахмед Шабаік адзначылі дзеянні загінулых, якія сваім жыццём выратавалі іншых.

Губернатар штата Гэвін Ньюсам асудзіў напад.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і мэр Сан-Дыега Тод Глорыя былі праінфармаваныя аб стральбе.

Крыніцы

Катэгорыя:Май 2026 года Катэгорыя:2026 год у ЗША Катэгорыя:Падзеі 18 мая Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў ЗША Катэгорыя:Ісламафобія