Граф Като Такаакі (яп. 加藤 高明 Като: Такаакі, , , правінцыя Авары (цяпер прэфектура Айты) — , ) — японскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Японіі.

Біяграфія У 1887 годзе пачаў працаваць сакратаром міністра замежных спраў Японіі Окумы Сігэнобу і адначасова кіраваў справамі дэпартамента фінансаў. У 1894—1899 гадах ён — пасол Японіі ў Вялікабрытаніі, у 1901 і 1906 гадах займаў пасаду міністра замежных спраў Японіі. У 1902 годзе абраўся ў ніжнюю палату японскага парламента. У 1906 годзе, з-за цесных сувязяў з канцэрнам «Міцубісі», Като часова сыходзіць з палітыкі і становіцца прэзідэнтам газеты «Майніці сімбун».

У 1908—1913 гадах Като — ізноў пасол у Вялікабрытаніі. У 1913 годзе ён становіцца міністрам замежных спраў у кабінеце Кацуры Тара. У тым жа годзе абіраецца старшынёй кансерватыўнай партыі Рыкэн Досікай. У 1914 годзе, ужо ў кабінеце Акумы Сігэнобу, Като распрацоўваў праграму «21 патрабаванне», накіраванае ў пачатку 1915 года ўраду Кітая. Пасля карупцыйнага скандалу, звязанага з сакавіцкімі выбарамі 1915 года і імем прэм’ера Акумы, Като з пратэсту выходзіць са складу ўрада. У 1915 году, па жаданні імператара Японіі, ён становіцца членам вышэйшай палаты японскага парламента.

З 11 чэрвеня 1924 па 28 студзеня 1926 года Като Такаакі ўзначальвае японскі ўрад «трох партый абароны Канстытуцыі». Ён быў першым прэм’ер-міністрам, кіраўніком кабінета, сфарміраванага ў Японіі на партыйнай аснове (Рыкэн Сэйюкай, Кэнсэйкай і Какусін). У час яго праўлення ў краіне ўводзіцца ўсеагульнае выбарчае права для мужчын без якіх-небудзь абмежаванняў і цэнзу, японскія войскі выводзяцца з Паўночнага Сахаліна, уступае ў сілу закон Аб падтрыманні дзяржаўнай бяспекі, скарачаецца і мадэрнізуецца армія, у школах уводзіцца ваенная падрыхтоўка і муштра. У 1925 годзе на Като здзейснілі няўдалую спробу замаху. Памёр падчас працы ў сваім бюро.

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Японіі