Музей прыгожых мастацтваў Шамберы () — дзяржаўны музей у г. Шамберы (дэпартамент Савоя) рэгіён Авернь-Рона-Альпы.
Абат дэ Меларэд пакінуў у спадчыну ўсю сваю асабістую калекцыю, што паслужыла пачаткам збірання музейнай калекцыі. Пазней музей атрымаў у спадчыну прадметы мастацтва — перадаў музею 250 твораў, у тым ліку карціны «Мадонна з немаўлём» мастака-маньерыста П’ера Франчэска Фашы і «Партрэт маладога чалавека», які прыпісваецца Даменіка Венецыяна. Мастак і акадэмік Бенуа Мален (1810—1894) кіраваў музеем з 1850 года.
Музей, які належыць муніцыпалітэту, размешчаны ў самым цэнтры горада ў старым свіране. Будынак быў пашыраны ў 1889 годзе архітэктарам Франсуа Пелазам.
Пасля больш чым трох гадоў рэканструкцыі музей зноў адкрыўся ў сакавіку 2012 года.
Катэгорыя:Шамберы