Пётр Казімір Ляцкі (каля 1618 — каля 1664/1666) — дзяржаўны, ваенны і культурны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, прадстаўнік шляхецкага роду Ляцкіх уласнага герба; падкаморы троцкі (1652—1656) і стараста радуньскі.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Яна Альфонса Ляцкага, які займаў пасады менскага і жамойцкага кашталяна, а пасля генеральнага старасты жамойцкага. Яго родным братам быў Тэадор Аляксандр Ляцкі — надворны маршалак літоўскі. Таксама меў брата Самуэля Яна і сясцёр Ізабэлу і Марыяну.

Быў абраны паслом ад Троцкага ваяводства на сойм Рэчы Паспалітай 1655 года. Палата паслоў прызначыла яго спецыяльным камісарам (з Кола Пасольскага) па арганізацыі і выплаце жалавання войску Вялікага Княства Літоўскага.

Захаваліся архіўныя дакументы (у прыватнасці, у Вавельскім архіве), якія сведчаць пра яго шматлікія маёмасныя спрэчкі, пазыкі і фінансавыя абавязацельствы ў якасці старасты радуньскага ў перыяд 1650—1655 гадоў.

У 1642 годзе ў Вільні ў Акадэмічнай друкарні езуітаў выдаў прысвячэнне — «Septem Chodkiewicii heroes exercitvs Lithvanici dvces…» («Сем герояў Хадкевічаў, вайскаводаў літоўскіх…»). Гэты панегірычны твор быў напісаны супольна з гравёрам Конрадам Гётке і прысвячаўся ўрачыстаму ўступу Крыштафа Хадкевіча на пасаду віленскага ваяводы. Выданне праслаўляла ваенныя заслугі роду Хадкевічаў.

Катэгорыя:Лацінамоўныя пісьменнікі