«Майскія зоркі» — савецка-чэхаславацкі мастацкі фільм 1959 года.
Сюжэт У цэлым увесь фільм прасякнуты светлым, рамантычным настроем надыходзячага міру ў пасляваеннай Празе мая 1945 года і складаецца з чатырох навэл.
Генерал і хлопчык Савецкія войскі ўваходзяць у горад. Усеагульнае лікаванне пражан: вайна скончылася. На «вілісе» едзе генерал (Аляксандр Ханаў), які не спаў тры ночы падчас доўгага пераезду да Прагі. Яго каманда з ад'ютанта і кіроўцы ідзе на хітрасць, імітуючы паломку машыны, каб даць магчымасць паспаць начальніку ў найбліжэйшым доме пару гадзін. Генерала, які імгненна заснуў, будзіць маленькі чэшскі хлопчык, якому спадабалася яго папаха. Аказваецца, у генерала таксама была сям'я і дзеці, якія загінулі ў блакаду. Хлопчык бесклапотна засынае побач з генералам у яго папасе, генералу трэба ехаць далей, папаха, у якой галава хлопчыка тоне, застаецца яму на памяць.
Мел для сапёраў Баі скончаны, але яшчэ шмат працы ў сапёраў. Паспяхова скончыўшы размініраванне, адна з груп размініравання вяртаецца ў размяшчэнне часці ў старой графскай карэце, запрэжанай конямі. Міны вынятыя, але ў іх скончыўся мел. Высвятляецца, што непадалёк школа. Лейтэнант (Вячаслаў Ціханаў), незадаволены выхадкай падначаленых з карэтай, вырашае пайсці за мелам сам і ўлюбляецца ў маладую настаўніцу.
Дом за мільён Пражанін, які вярнуўся з Асвенціма, выяўляе, што яго кватэру на гарышчы заняў судэцкі немец, які страляе па мінаках. Занепакоеныя жыхары клічуць на дапамогу савецкіх танкістаў. Экіпаж Т-34-85 бярэ гарышча на прамую наводку гарматы, чым вельмі незадаволены ўладальнік будынка (Мілаш Недбал), які заяўляе, што яго дом «каштуе мільён крон». Адзін з танкістаў (Леанід Быкаў), цынічна ўсміхаючыся, перапытвае — няўжо праўда мільён? Здаецца, што дом асуджаны. Аднак танкісты ідуць на хітрасць: страляюць па-над домам, а тым часам цынічны танкіст пранікае ў дом і вырашае пытанне з немцам. Але, аказваецца, што сам ён, ратуючы дом, быў смяротна паранены.
У трамваі Мірнае жыццё працягвае вяртацца, ужо запушчаны першы пасляваенны трамвай. Савецкі сяржант, пасажыр гэтага трамвая, які да смерці стаміўся ад вайны (Мікалай Кручкоў), успамінае сваю мірную даваенную прафесію вагонаважатага і просіць чэшскага калегу саступіць яму месца. Чэшскі важаты суровы — пабочным кіраваць трамваем не дазволена. Але паступова, пры поўнай падтрымцы ўсіх пасажыраў-пражан, змякчаецца і саступае свайму савецкаму калегу месца.
У ролях Аляксандр Ханаў — генерал Сяргей Душан Вячаслаў Ціханаў — лейтэнант Андрэй Рукавічкін Яна Брэйхава — Яна — мама Душана — тата Душана Міхаіл Пугаўкін — старшына Іваноў Мікалай Кручкоў — сяржант Федул Пятровіч Платонаў Леанід Быкаў — Алёша Юрый Бялоў — Бялоў, ад'ютант генерала Алег Галубіцкі — салдат Мікалай Даўжэнка — Нечыпурэнка Леанід Чубараў — Коля, танкіст Францішак Кройцман Мілаш Недбал — Дамаўладальнік Ладзіслаў Пешак Іржына Біла Іржына Багдалава
Іржы Вондравіч Марыя Яжкова Вера Календава Уладзімір Клеменс Багуслаў Купшоўскі Марта Маева Геда Маркава Ота Мотычка Марыя Надамлейнска Багуш Рэндл
Іозеф Шыдліхоўскі Валянцін Зубкоў Карэл Эфа — пасажыр Валянцін Кнор
Сватаплук Маер Мірка Чэх
Здымачная група Аўтар сцэнарыя: Людвік Ашкеназі Рэжысёр: Станіслаў Растоцкі Аператар: Вячаслаў Шумскі Мастак: Хрудаш Угер Кампазітар: Кірыл Малчанаў
Крыніцы
Спасылкі Фільм на YouTube
Катэгорыя:Фільмы СССР 1959 года Катэгорыя:Фільмы Чэхаславакіі 1959 года Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы СССР Катэгорыя:Фільмы кінастудыі імя М. Горкага Катэгорыя:Фільмы Станіслава Растоцкага Катэгорыя:Фільмы на рускай мове