Shades of Deep Purple (з англ. «Адценні глыбокага пурпуру») — дэбютны студыйны альбом брытанскага гурта Deep Purple. Запісаны на працягу трох дзён (11 — 13 мая 1968 года) на Pye Studios у Лондане. Выйшаў у ЗША у ліпені 1968 года на лэйбле Tetragrammaton Records, а ў Вялікабрытаніі — у верасні 1968 года на лэйбле Parlophone. Рэмаставаны і перавыдадзены ў 2000 годзе з дабаўленнем пяці бонус-трэкаў. Рэмаставаны ў 2014 годзе ў мона- і стэрэаверсіях для бокс-сэта Hard Road.
У Вялікабрытаніі альбом Shades of Deep Purple практычна застаўся незаўважаным і не ўвайшоў у чарты, але ў ЗША падняўся да № 24 у Billboard Top LPs. Самай папулярнай стала кампазіцыя «Hush», восенню 1968 года яна дасягнула 4-й пазіцыі ў Billboard Top 100.
Спіс трэкаў Уся інфармацыя паводле арыгінальных рэлізаў.
Зноскі
Спасылкі
Shades of Deep Purple lyrics Тэксты песень (англ.)
Катэгорыя:Альбомы 1968 года Катэгорыя:Альбомы Deep Purple Катэгорыя:Альбомы Parlophone Катэгорыя:Дэбютныя альбомы