Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — спаборніцтва паміж найлепшымі прафесійнымі футбольнымі клубамі Беларусі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Беларусі па футболе. Яе пераможца аб’яўляецца чэмпіёнам Беларусі па футболе.

Спаборніцтва У чэмпіянаце ўдзельнічаюць 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па 2 матчы: дома і ў гасцях. За кожную перамогу клубу налічваюцца тры пункты, за нічыю — адзін, за паражэнне — нуль. У канцы кожнага сезона некалькі клубаў з найменшай колькасцю ачкоў пераходзяць у Першую лігу, а з яе такая ж колькасць клубаў пераходзіць у вышэйшую лігу. Пераможца лігі атрымлівае залатыя медалі чэмпіянату Беларусі па футболе і права прадстаўляць у наступным сезоне Беларусь у Лізе чэмпіёнаў. Прызёры гуляюць у Лізе канферэнцый. Клуб, які стаў чэмпіёнам лігі пяць разоў (не абавязкова запар), мае права змясціць выяву залатой зоркі на сваёй эмблеме.

З 2004 года для атрымання права на ўдзел у вышэйшай лізе клубы павінныя прайсці працэс ліцэнзавання ад БФФ.

Удзельнікі сезона 2026 года Арсенал Баранавічы БАТЭ Белшына Віцебск Гомель Дынама Брэст Дынама Мінск Дняпро Магілёў Іслач Мінск МЛ Віцебск Нафтан Нёман Славія Мазыр Тарпеда-БелАЗ

Гісторыя +Колькасць каманд і гульняў у сезоне199216 каманд15 гульняў (скар.)1992/9317 каманд32 гульні1993/9516 каманд30 гульняў199516 каманд15 гульняў (скар.)1996—199716 каманд30 гульняў199815 каманд28 гульняў1999—200016 каманд30 гульняў2001—200214 каманд26 гульняў2003—200416 каманд30 гульняў2005—200714 каманд26 гульняў200816 каманд30 гульняў200914 каманд26 гульняў2010—201112 каманд33 гульні201211 каманд30 гульняў2013—201412 каманд32 гульні201514 каманд26 гульняў2016—202216 каманд30 гульняў202315 каманд28 гульняўз 202416 каманд30 гульняў Першы чэмпіянат Беларусі быў разыграны ў 1992 годзе. У ім удзельнічалі прадстаўнік БССР у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР мінскае «Дынама», яшчэ пяць каманд, якія гулялі ў іншых лігах саюзнага чэмпіянату, і дзесяць каманд з чэмпіянату БССР. Паколькі было прынята рашэнне аб тым каб перайсці ад прынятага ў СССР футбольнага календара, калі чэмпіянат пачынаўся ўвесну, а канчаўся восенню на «еўрапейскую» сістэму восень-вясна, то першы чэмпіянат быў разыграны ў адзін круг. Розыгрыш чэмпіянату такім чынам працягваўся да сезона 1994—1995 гадоў, пасля чаго зноў перайшлі на «вясну-восень».

Колькасць каманд, якія гулялі ў лізе, вагалася паміж 14 і 16 (у сезоне 1992/1993 іх было 17). З 2010 года Вышэйшая ліга была скарочана да 12 каманд, якія гулялі ў 3 кругі (кожны клуб гуляе 33 матчы). Апошні клуб выбываў у Першую лігу, а перадапошні гуляў серыю з двух матчаў з другой камандай Першай лігі за права гуляць у Вышэйшай лізе ў наступным сезоне.

У 2012 годзе каманда «Партызан» (Мінск) адмовілася ад выступлення ў Вышэйшай лізе, таму колькасць удзельнікаў таго сезона склала 11 каманд. У 2013 годзе іх колькасць зноў павялічылася да 12, тады ж была зноў зменена сістэма правядзення: пасля двух кругоў каманды сталі падзяляцца на дзе шасцёркі, пасля чаго гулялі яшчэ два кругі, каб вызначыць месца ў сваіх шасцёрках.

З сезона 2015 года колькасць каманд павялічылася да 14, такім чынам каманда, якая заняла апошняе месца ў сезоне 2014 года, згуляла стыкавыя матчы з трэцяй камандай Першай лігі, а наўпрост Вышэйшую лігу не пакінула ніводная каманда.

У сезоне 2016 года колькасць каманд павялічылася да 16. Турнір праходзіць у два кругі. Каманды, якія занялі 15-е і 16-е месца ў Вышэйшай лізе выбываюць у Першая лігу. Клубы, якія занялі 1-е, 2-е месца ў Першай лізе, атрымліваюць права на выхад у Вышэйшую лігу.

З 2019 года дадаліся таксама стыкавыя матчы паміж 14-й камандай Вышэйшай лігі і трэцяй каманды Першай лігі па выніках рэгулярнага сезона, пераможца якіх атрымлівае месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

Тытульныя спонсары

2012 — Альфа-Банк 2013-2024 — Беларусбанк з 2025 — Betera

Пераможцы Чэмпіёнамі Беларусі станавіліся 9 клубаў: БАТЭ Барысаў — 15 разоў, Дынама Мінск — 9, Шахцёр Салігорск — 4, Славія Мазыр — 2, Дынама-Брэст, Гомель, Белшына Бабруйск, Дняпро Магілёў і МЛ Віцебск — па 1 разе.

СезонЧэмпіёнДругое месцаТрэцяе месцаБамбардзір1992Дынама Мінск (1)Дняпро МагілёўДынама Брэст А. Скорабагацька Дняпро 111992/93Дынама Мінск (2)КІМ ВіцебскБеларусь Мінск С. Бараноўскі Дынама Мінск 19 М. Рамашчанка Ведрыч, Дняпро 191993/94Дынама Мінск (3)Дынама-93 МінскКІМ Віцебск П. Качура Дынама-93, Дынама Мінск 211994/95Дынама Мінск (4)Дзвіна ВіцебскДынама-93 Мінск П. Шаўроў Дынама-93 191995Дынама Мінск (5)МВКЦ МазырДынама-93 Мінск С. Яромка МВКЦ 161996МПКЦ Мазыр (1)Дынама МінскБелшына Бабруйск А. Хлебасолаў Белшына 341997Дынама Мінск (6)Белшына БабруйскЛакаматыў-96 Віцебск А. Хлебасолаў Белшына 191998Дняпро-Трансмаш Магілёў (1)БАТЭ БарысаўБелшына Бабруйск С. Яромка Тарпеда Мінск 191999БАТЭ Барысаў (1)Славія МазырГомель В. Стрыпейкіс Славія 222000Славія Мазыр (2)БАТЭ БарысаўДынама Мінск Р. Васілюк Славія 312001Белшына Бабруйск (1)Дынама МінскБАТЭ Барысаў С. Давыдаў Нёман-Белкард 252002БАТЭ Барысаў (2)Нёман ГроднаШахцёр Салігорск В. Стрыпейкіс Белшына 182003Гомель (1)БАТЭ БарысаўДынама Мінск Г. Блізнюк Гомель 18 С. Карніленка Дынама Мінск 182004Дынама Мінск (7)БАТЭ БарысаўШахцёр Салігорск В. Стрыпейкіс Нафтан 162005Шахцёр Салігорск (1)Дынама МінскМТЗ-РІПА Мінск В. Стрыпейкіс Нафтан 182006БАТЭ Барысаў (3)Дынама МінскШахцёр Салігорск А. Кліменка Шахцёр 172007БАТЭ Барысаў (4)ГомельШахцёр Салігорск Р. Васілюк Гомель 242008БАТЭ Барысаў (5)Дынама МінскМТЗ-РІПА Мінск Г. Блізнюк БАТЭ 16 В. Радзівонаў БАТЭ 162009БАТЭ Барысаў (6)Дынама МінскДняпро Магілёў М. Каліжуры Гомель 152010БАТЭ Барысаў (7)Шахцёр СалігорскМінск Р. Брэсан БАТЭ 152011БАТЭ Барысаў (8)Шахцёр СалігорскГомель Р. Брэсан БАТЭ 132012БАТЭ Барысаў (9)Шахцёр СалігорскДынама Мінск Дз. Асіпенка Шахцёр 142013БАТЭ Барысаў (10)Шахцёр СалігорскДынама Мінск В. Радзівонаў БАТЭ 142014БАТЭ Барысаў (11)Дынама МінскШахцёр Салігорск М. Януш Шахцёр 152015БАТЭ Барысаў (12)Дынама МінскШахцёр Салігорск М. Януш Шахцёр 152016БАТЭ Барысаў (13)Шахцёр СалігорскДынама Мінск М. Гардзяйчук БАТЭ 15 В. Радзівонаў БАТЭ 152017БАТЭ Барысаў (14)Дынама МінскШахцёр Салігорск М. Гардзяйчук БАТЭ 182018БАТЭ Барысаў (15)Шахцёр СалігорскДынама Мінск П. Савіцкі Дынама-Брэст 152019Дынама Брэст (1)БАТЭ БарысаўШахцёр Салігорск І. Шкурын Энергетык-БДУ 192020Шахцёр Салігорск (2)БАТЭ БарысаўТарпеда-БелАЗ Жодзіна М. Скавыш БАТЭ 192021Шахцёр Салігорск (3)БАТЭ БарысаўДынама Мінск Д. Дарбо Шахцёр 192022Шахцёр СалігорскЭнергетык-БДУ МінскБАТЭ Барысаў Б. Абдыхалікаў Энергетык-БДУ 262023Дынама Мінск (8)Нёман ГроднаТарпеда-БелАЗ Жодзіна У. Марозаў Дынама Мінск 162024Дынама Мінск (9)Нёман ГроднаТарпеда-БелАЗ Жодзіна Дж. Эфаге Гомель 172025МЛ Віцебск (1)Дынама МінскСлавія Мазыр А. Шасцюк Іслач 17

Геаграфія чэмпіёнаў Беларусі

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт АБФФ Беларускі футбольны партал Газета «Прессбол»