Георгій Навіцыян — беларускі гісторык.
Магістр міжнародных адносін Цэнтральнаеўрапейскага ўніверсітэта ў Будапешце (1998).
Аўтар манаграфіі па беларускай ваеннай гісторыі, артыкулаў у выданнях Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя». Друкаваўся ў часопісах «ARCHE» і «Спадчына». Кірункі навуковых зацікаўленняў: сучасныя міжнародныя адносіны, раннесярэднявечная гісторыя Беларусі, антычная цывілізацыя.
Бібліяграфія Георгій Навіцыян. Паўсталы з вайны: першае ўзвышэнне Менска // Спадчына № 6/2003. Перадумовы ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ў святле ўзаемадзеяння Рыма і варвараў у I—VI стст. // ARCHE, № 4 (38). — Мн., 2005. Князь, які «прішелъ и-заморья»: гіпотэза паходжаньня Рагвалода // ARCHE, № 9 (49). — 2006
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі